Спосабы аплаты

Для фізічных асоб
Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Звяртаем увагу, што для вяртання памылкова залічаных грашовых сродкаў Вам неабходна звярнуцца ў Сэрвісны цэнтр РУП «Белтэлекам» для напісання заявы ўстаноўленага ўзору.

Фізічным асобам

1. Пры аплаце наяўнымі грашовымі сродкамі вяртанне ажыццяўляецца на карт-рахунак або паштовым пераводам.

1.1. Для вяртання грашовых сродкаў на разліковы рахунак (карт-рахунак) заяўнік павінен прадаставіць:

  • квітанцыю аб аплаце (чэк),
  • банкаўскія рэквізіты: код банка (BIC), УНП банка, разліковы рахунак заяўніка (IBAN) – 28 сімвалаў, транзітны рахунак банка (калі такі ёсць) – 28 сімвалаў.

1.2. Для вяртання паштовым пераводам:

  • квітанцыю аб аплаце (чэк),
  • прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас (індэкс, вуліца, дом, кватэра, горад, краіна).

2. Пры аплаце безнаяўным разлікам грашовыя сродкі вяртаюцца толькі на разліковы рахунак заяўніка, з якога была праведзена аплата. Заяўніку неабходна прадаставіць:

  • чэк/карт-чэк аплаты паслуг у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» або выпіску па яго банкаўскім рахунку,  якая пацвярджае факт аплаты.
  • банкаўскія рэквізіты: код банка (BIC), УНП банка, разліковы рахунак заяўніка (IBAN) – 28 сімвалаў, транзітны рахунак банка (калі такі ёсць) – 28 сімвалаў.

Заўвага:

Грашовыя сродкі будуць вернутыя за вылікам выдаткаў па пераліку/перасылцы.

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам

Пры вяртанні грашовых сродкаў безнаяўным разлікам грашовыя сродкі вяртаюцца толькі на разліковы рахунак заяўніка, з якога была праведзена аплата. Заяўніку трэба прадаставіць пісьмо і чэк/карт-чэк аплаты паслуг у сістэме «Інтэрнэт-банкінг».


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/subscribers/payment/ways