Аплата праз сістэму «Разлік»

Сістэма «Разлік» – Аўтаматызаваная Інфармацыйная Сістэма Адзінай Разліковайі і Інфармацыйнай Прасторы (АІС АРІП) створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у мэтах спрашчэння арганізацыі прыёму плыцяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб. (сайт сістэмы - www.raschet.by, тэлефон кантакт-цэнтра - 141)

Сістэма ”Разлік“ дазваляе ажыццявіць разлік у любым зручным для Вас месцы, у зручны для Вас час, у зручным для Вас пункце банкаўскага абслугоўвання – банкамаце, інфакіёску, інтэрнэт-банку, касе банкаў, з дапамогай мабільнага банкінга і г.д. (поўны пералік пунктаў банкаўскага абслугоўвання).

Вы зможаце аплаціць нашы тавары/паслугі з дапамогай наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацёжных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання  банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёму плацяжоў, а таксама з дапамогай інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

Калі вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці ажыццяўлення плацяжу праз сістэму  «Разлік» (АРІП).

Для правядзення плацяжу неабходна:

Для фізічных асоб:

1. Выбраць пункт «Сістэма «Разлік»(АРІП).

2. Выбраць паслядоўна ўкладкі: «Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія» → «Белтэлекам» → Ваш рэгіён.

3. Выбраць «Фізічныя асобы».

4. Выбраць  паслугу для аплаты:

  • ZALA, byfly, Разумны дом, пакеты
  • Закрыты тэлефон
  • Разавы плацёж
  • Тэлефон
  • ТСІС: карт / абан / карпарат. рахунак

5. Увесці патрэбны нумар (тэлефона, Дадатка, абаненцкага / картачнага рахунку)

6. Увесці суму плацяжу (калі не ўказаная).

7. Праверыць карэктнасць інфармацыі.

8. Зрабіць плацёж.

 

Для арганізацый (за выключэннем тых, што фінансуюцца з бюджэту) і індывідуальных прадпрымальнікаў пры авансавай форме разлікаў (byfly, ZALA, пакеты паслуг лінейкі Бізнес кейс, Разумны дом, Максіфон):

 

1. Выбраць пункт «Сістэма «Разлік»(АРІП).

2. Выбраць паслядоўна ўкладкі: «Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія» → «Белтэлекам» → Ваш рэгіён.

3. Выбраць "Юрыдычныя асобы".

4. Выбраць паслугу для аплаты (ZALA, byfly, Разумны дом, пакеты).

5. Увесці нумар Дадатка.

6. Увесці суму плацяжу.

7. Праверыць карэктнасць інфармацыі.

8. Зрабіць плацёж


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/subscribers/payment/system-erip