Відэакантроль ад Белтэлекам

Паслуга «Відэакантроль» - гэта рашэнне, з дапамогай якога жыхары шматкватэрных дамоў змогуць быць у курсе таго, што адбываецца на прыдамавой тэрыторыі, у пад'ездах, на паркоўках або дзіцячых пляцоўках.

Паслуга «Відэакантроль» дае жыхарам дома магчымасць:

  • у любы момант часу падключыцца да сістэмы Відэакантролю і ўбачыць, што адбываецца на прыдамавой тэрыторыі або ў пад'ездзе;
  • пры неабходнасці праглядзець запісы з архіву за 30 сутак;
  • ажыццяўляць прагляд відэазапісы ў рэжыме онлайн або ў архіве праз сетку Інтэрнэт у любым пункце свету;
  • праглядаць відэаінфармацыю з дапамогай спецыяльна распрацаванага дадатку для любых прылад - кампутараў, планшэтаў і мабільных тэлефонаў з аперацыйнай сістэмай Android або iOS.

Акрамя кантролю за станам прыдамавых тэрыторый наяўнасць сістэмы відэаназірання з'яўляецца «прафілактыкай» супрацьпраўных дзеянняў. Відэазапіс можна выкарыстоўваць для стварэння доказнай базы ў канфліктных сітуацыях, паколькі яна лічыцца атрыманай у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам (у месцах ўстаноўкі камер у абавязковым парадку размяшчаюцца адпаведныя папераджальныя таблічкі ці знакі);

Асаблівасці паслугі

Для ўстаноўкі відэакамер у шматкватэрным доме неабходна згода простай большасці ўласнікаў кватэр. Спецыялісты кампаніі «Белтэлекам» прапаноўваюць паслугу «пад ключ»: прадпрыемства праводзіць абследаванне жылога будынка і прыдамавой тэрыторыі і будуе сістэму відэаназірання, забяспечвае яе кругласутачную працу, перадачу інфармацыі па абароненх каналах у «воблака» і падтрымку карыстальнікаў.

Пасля ўстаноўкі відэакамер карыстальнік мае магчымасць падключыць паслугу «відэакантролю» адным са спосабаў:

  1. з выкарыстаннем мабільнага прыкладання «Мой Белтэлекам» (для персанальнага кампутара даступная web-версія па адрасе  https://my.beltelecom.by/) або дадатку «Відэакантроль»;
  2. у сэрвісным цэнтры кампаніі.

Спампаваць для Android

Спампаваць для iOS

Памятка па падключэнні паслугі праз дадатак на мабільным прыладзе і праз web-дадатак.

 

Больш падрабязна з умовамі аказання паслугі «відэакантролю» можна азнаёміцца ў "Парадку аказання паслугі"

 

Тарыфы на паслугу «Відэакантроль» для фізічных асоб:

уводзяцца з 03 мая 2019 года

№ п/п

Найменне

Тарыфы з улікам падатку на даданую вартасць, рублёў

1.

Абанементная плата за доступ да паслугі відэакантролю, у месяц

 

5,0

Заўвагі: 

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на паслугі відэакантролю, якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў), устаноўлены з падаткам на даданую вартасць.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на паслугі відэакантролю, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, устаноўлены без падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць бярэцца згодна з заканадаўствам.

Паслуга відэакантроль аказваецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці.

Абанементная плата, устаноўленая пазіцыяй 1, ўключае кошт паслуг па відэакантролю ў рэжыме онлайн і доступ да запісанай відэаінфармацыі за 30 сутак (без магчымасці запампоўкі відэаінфармацыі), незалежна ад колькасці камер, даступных да прагляду.

Пры прадастаўленні паслугі відэакантролю аднаму абаненту выдаецца адзін камплект рэквізітаў.

Для абанентаў пакетаў паслуг лінейкі "Ясна" і "Сямейны" да абанементнай платы за доступ да паслугі відэакантролю прымяняецца каэфіцыент 0,5.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/grodno/videakantrol-ad-beltelekam