Бацькоўскi кантроль

Вашы дзеці карыстаюцца Інтэрнетам, і Вы жадаеце засцерагчы іх ад экстрэмізму і жорсткасці ў сетцы інтэрнэт, ад прапаганды алкаголю і наркотыкаў , а таксама ад інфармацыі для дарослых? Але як вызначыць , якія менавіта інтэрнэт-рэсурсы не варта наведваць, калі ў сетцы мільёны сайтаў?
Паслуга «Бацькоўскі кантроль» ад byfly прызначана менавіта для таго, каб абараніць вас і вашых блізкіх ад непажаданай інфармацыі.

Падключыцца да паслугі "Бацькоўскі кантроль" можна або ў сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам», або самастойна ў кабінеце карыстальніка. Паслуга даступная абанентам byfly (акрамя лінейкі «Мобіл» і абанентаў падключаных па сетцы Wi-Fi) і абанентам пакетаў паслуг. Звяртаем Вашу ўвагу на некаторыя асаблівасці працы паслугі:

  • Паслуга «Бацькоўскі кантроль» з'яўляецца гнутка наладжвальнай: калі блакіроўка непажаданай інфармацыі патрабуецца вам не пастаянна, а час ад часу, то ў любы момант вы можаце ўключыць/адключыць паслугу па сваім меркаванні. Пры гэтым аплата будзе спаганяцца толькі за тыя перыяды (суткі), у якія вы карысталіся паслугай.
  • Пры замове і адмове ад паслугі «Бацькоўскі кантроль» злучэнне з сеткай інтэрнэт перарываецца. Калі мадэм, выдадзены Вам для падключэння да сеткі інтэрнэт, знаходзіцца ў рэжыме router, паўторнае злучэнне ўсталёўваецца аўтаматычна. Калі мадэм знаходзіцца ў рэжыме bridge, Вам неабходна пасля разрыву злучэння з сеткай інтэрнэт ўсталяваць яго паўторна.
  • Усталяванне злучэння з Iнтэрнэт ў аўтаматычным рэжыме (пасля ўключэння/адключэння паслугі) можа быць атрымана не імгненна, а на працягу некалькіх хвілін пасля ўключэння/адключэння паслугі.

Скарыстацца магчымасцямі паслугі бацькоўскі кантроль магчыма таксама, падключыўшыся да тарыфнага плана «Дамасед сямейны» (доступ да сеткі інтэрнэт на хуткасці 3 Мбіт/с  і бацькоўскага кантролю з тарыфным планам «Лёгкі»). У межах дадзенага тарыфнага плана Вы атрымліваеце адначасова і паслугі доступу да сеткі інтэрнэт, і неабходную ахову ад непажаданай інфармацыі.

Тарыфы на паслугу бацькоўскі кантроль, якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года
№ п/п Найменне паслугі Тарыф з улікам падатку на дададзеную вартасць, рублёў
9 Фільтрацыя трафіка: “Бацькоўскі кантроль”, за суткі:   
9.1 “Стандартны” (фільтрацыя па поўным спісе катэгорый фільтрацыі) 0,145
9.2 “Лёгкі” (фільтрацыя па скарочаным спісе катэгорый фільтрацыі) 0,110

Пры прадастаўленні паслугі «Бацькоўскі кантроль» плата спагняецца за кожныя поўныя ці няпоўныя суткі незалежна ад колькасці заказаў паслугі на працягу сутак.
Скарочаны спіс катэгорый фільтрацыі не ўключае сацыяльныя сеткі.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/private/internet/additional-service/parental-control