Выдача тэхнічных умоў

У адпаведнасці з п. 4.10.3 Адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 24 верасня 2021 г. № 548, (далей-пералік), Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам" ажыццяўляе наступныя адміністрацыйныя працэдуры ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання:

Выдача тэхнічных умоў (далей – ТУ) на:

атрыманне тэхнічных умоў на далучэнне сеткі электрасувязі да сеткі электрасувязі агульнага карыстання альбо сродкі электрасувязі да першаснай сеткі электрасувязі або сеткі перадачы даных;

Дадатковыя паслугі, якія аказваюцца РУП «Белтэлекам» юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам:
Выдача ТУ на:

- на размяшчэнне абсталявання іншых арганізацый на плошчах РУП «Белтэлекам»;
- на пракладку, рэканструкцыю і выноску тэхналагічных кабеляў іншых арганізацый у тэлефоннай каналізацыі і збудаваннях РУП»Белтэлекам";
- на перабудову і перанос ліній, збудаванняў электрасувязі, звязаных з новым будаўніцтвам, пашырэннем або рэканструкцыяй (мадэрнізацыяй) аб'ектаў, будынкаў, мастоў, ліній электраперадачы, аўтамабільных дарог і чыгунак, сістэм меліярацыі;
- на пракладку кабеляў электрасувязі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў унутры будынкаў/збудаванняў пры ўмове, што РУП «Белтэлекам» не з'яўляецца ўласнікам будынка/памяшкання, у якім размяшчаецца як абсталяванне РУП «Белтэлекам», так і абсталяванне іншай арганізацыі.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/administrative-procedures-dlya-yuridicheskih-lic-i-individualnyh-predprinimateley/vydacha-tekhnicheskikh-uslovii