Аўтапрабег па-Шумілінску ...

У канцы ліпеня гэтага года стартаваў аўтапрабег, прысвечаны 95-годдзю ўтварэння Шумілінскага раёна. На заклік арганізатараў мерапрыемства адгукнулася больш за паўсотні аўтааматараў, у тым ліку і супрацоўнікі Шумілінскага ўчастка электрасувязі.
Калектыў сувязістаў прадставілі:
- Лазар Андрэй, інжынер ЛСС і АУ
- Гаева Вольга і Пальвінская Святлана, электрамеханікі Шумілінскага ўчастка электрасувязі.
Сцяг «Белтэлекам» развіваўся на працягу ўсяго маршруту, а гэта больш за 95 км. Аўтакалона рухалася праз Шуміліна, Дворышча, Мішневічы, Мазуры, Роўнае, Обаль, Кардон, Мішкавічы, Роўнае.
Маршрут удзельнікаў аўтапрабегу праходзіў праз значныя для раёна месцы - брацкія могілкі ў в.Дворышча, дзе пахавана больш за 2400 савецкіх салдат, мемарыял спаленай вёскі Зуева, мемарыяльны знак у агр.Кардон «Памяці Герояў Савецкага Саюза”, дзе адбылося ўскладанне кветак і агр.Мішневічы - «Танк САУ-100».
Таксама прайшла экскурсія па адным з найбольш буйных прадпрыемстваў раёна - Обальскім керамічным заводзе. Пабывалі як у вытворчым цэху, дзе ўсё аўтаматызавана і самую цяжкую працу выконваюць робаты, так і ў выставачнай зале керамікі музея прадпрыемства.
Завяршыўся маршрут у ваколіцах в.Горкі ля знакамітага «Вялікага валуна», які прызнаны самым вялікім прыродным каменем у нашай краіне.
Не гледзячы на пераменлівы характар надвор'я, усе ўдзельнікі аўтапрабегу атрымалі незабыўныя ўражанні і яшчэ лепш спазналі сваю малую Радзіму.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/vitebsk/autaprabeg-pa-shumilinsku