«Белтэлекам» нагадвае аб правілах інфармацыйнай бяспекі

Паважаныя абаненты!

РУП «Белтэлекам» нагадвае аб правілах інфармацыйнай бяспекі і патэнцыйных пагрозах у кіберпрасторы.

Каб не стаць ахвярай кіберзлачынцы, неабходна прытрымлівацца простых правілаў.

 

1. Надзейныя паролі

Стварайце персанальныя (ўнікальныя) паролі да розных сэрвісаў. Выкарыстоўвайце складаныя паролі: мінімум 10 знакаў, адначасова лічбы, малыя і вялікія знакі і інш. Давярайце толькі правераным менеджэрам пароляў.

 

2. Бяспечны Wi-Fi

Адключайце агульны доступ да сваёй кропкі Wi-Fi, нават калі ў Вас безлімітны інтэрнэт. Выкарыстоўвайце надзейны (гл. вышэй) пароль для доступу да Вашай сеткі Wi-Fi. Дэактывуйце аўтаматычнае падключэнне сваіх прылад да адкрытых кропак Wi-Fi.

 

3. Правераныя браўзэры і сайты

Выкарыстоўвайце спецыяльнае праграмнае забеспячэнне (антывірус, пашырэнне для браўзэра), каб пазбегнуць наведвання сумніўных сайтаў.

 

4. Бяспека электроннай пошты

Падключыце двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Выкарыстоўвайце СПАМ-фільтры.

 

5. Выкарыстанне дадаткаў, сацсетак і мессенджэраў

Ўстанаўлівайце дадаткі толькі з PlayMarket, AppStore або з вартых даверу крыніц. Звяртайце ўвагу, да якіх функцый гаджэта дадатак запытвае доступ. Абменьвайцеся паведамленнямі ў сацсетках і месенджэраў толькі цалкам пераканаўшыся ў асобе суразмоўцы, не рэагуючы на сумнеўныя просьбы і прапановы.

 

6. Абарона дадзеных банкаўскай карткі

Захоўваеце ў таямніцы пін-код карты. Аформіце асобную карту для онлайн-пакупак. Прыкрывайце далонню клавіятуру пры ўводзе пін-кода.

 

Кампанія «Белтэлекам» таксама прапануе сучасныя інструменты для бяспечнай працы ў інтэрнэце: паслугу кантэкстнай фільтрацыі «Бацькоўскі кантроль» , антывірусную ахову на ўмовах падпіскі (праграмныя прадукты ЗАТ «Лабараторыя Касперскага» або ESET).


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/beltelekam-nagadvae-ab-pravilakh-infarmacyynay-byaspeki