Кіруйце паслугамі ў прыкладанні «Мой Белтэлекам»

Кампанія «Белтэлекам» прапануе кліентам скарыстацца сучасным мабільным памочнікам - прыкладаннем «Мой Белтэлекам».
 
Устанавіўшы мабільнае прыкладанне на сваю прыладу, абанент можа самастойна кіраваць паслугамі, карыстацца рознымі опцыямі, не звяртаючыся у сэрвісныя цэнтры і call-цэнтр кампаніі. Напрыклад, прыкладанне дазваляе сачыць за балансам, мяняць тарыфныя планы, а таксама ўключаць і адключаць дадатковыя паслугі, адсочваць статыстыку спажывання паслуг, папаўняць рахунак. Акрамя таго, у прыкладанні ёсць функцыянал онлайн-падтрымкі абанентаў, які ў аператыўным рэжыме дазваляе вырашыць пытанні, якія ўзнікаюць у кліентаў.
 

Сэрвіс дазваляе сачыць за неабмежаванай колькасцю паслуг з аднаго акаўнта. Такім чынам, пры неабходнасці можна кіраваць паслугамі, зарэгістраванымі на вашых сваякоў.

Нагадваем, што карыстальнікам даступная  web-версія прыкладання, а таксама версіі для Android ( Google Play) і iOS ( App Store) .

Даведацца аб прыкладанні больш можна тут.

 


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/kiruyce-paslugami-u-prykladanni-moy-beltelekam