Аўдыяканферэнцыя
Паслуга Аўдыяканферэнцыя дазваляе Абаненту запланаваць і правесці тэлефонную канфрэнцыю з падключэннем трох і болей удзельнікаў. Максімальна ў межах адной канферэнцыі ёсць магчымасць падключыць да 50 удзельнікаў. У якасці ўдзельнікаў канфрэнцыі могуць быць падключаны абаненты розных сетак электрасувязі, у тым ліку абаненты сетак мабільнай сувязі і міжнародных сетак.
Падпісацца на паслугу маюць магчымасць абаненты тэлефоннай сувязі, якія маюць тэлефонны нумар, які абслугоўвае платформа IMS. Падключыць паслугу магчыма ў офісах продажу РУП «Белтэлекам».
Абаненцкая плата за падпіску не налічваецца. Аплата за паслугу налічваецца толькі па факту правядзення канферэнцыі.
Для планавання і правядзення канферэнцыі неабходна скарыстацца спецыялізаваным web-парталам кіравання паслугай (у адпаведнасці з памяткай карыстання парталам), доступ да якога ажыццяўляецца з выкарыстаннем рэквізітаў доступу (лагіна і пароля), прадстаўленых у рамках паслугі тэлефонная сувязь.
Для падключэння да web-партала паслугі «Аўдыяканферэнцыя» неабходна выкарыстоўваць версіі інтэрнэт-браўзэраў з падтрымкай пратаколу TLS версіі 1.0 (Opera_75.0.3969.218, Mozilla Firefox 90.0.2, Internet Explorer версій 8 і 11). У браўзэры EDGE (Microsoft) неабходна выкарыстоўваць функцыянал сумяшчальнасці з браўзэрам Internet Explorer, у наладах браўзэра выбраць пратакол TLS версіі 1.0, а таксама ўсталяваць дазвол усплываючых вокнаў для web-партала паслугі.
Пра час запланаванай канферэнцыі яе ўдзельнікі могуць быць апавешчаныя шляхам адпраўкі інфармацыйных e-mail паведамленняў (у аўтаматычным рэжыме).
Падрабязней пра паслугу «Аўдыяканферэнцыя» вы можаце даведацца па тэлефоне 123.
Тарыфы на паслугу "Аўдыяканферэнцыя",
якая аказваецца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)
| Уводзяцца з 8 красавіка 2025 года | ||
| № п/п | Найменне паслуг | Тарыфы з улікам падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў |
| 1 | "Аўдыяканферэнцыя": | |
| 1.1 | падключэнне аднаго ўдзельніка аўдыяканферэнцыі | 0,420 |
| 1.2 | падключэнне аднаго ўдзельніка дата-канферэнцыі | 0,310 |
| 2 | Пры аказанні паслугі "Аўдыяканферэнцыя" звыш кошту падключэння аднаго ўдзельніка канферэнцыі з заказчыка паслугі спаганяецца аплата за ўсе выходныя злучэнні (ад сервера паслугі) па дзеючых тарыфах у залежнасці ад тыпу злучэння (мясцовае, у межах рэспублікі) | ||
| 3 | Тарыфы на паслугі аўдыяканферэнцыі для фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) устаноўлены з улікам падатку на дабаўленую вартасць, для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. | ||