«Белтэлекам» правёў бізнес-сустрэчы з карпаратыўнымі кліентамі

Спецыялісты Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» працягваюць знаёміць карпаратыўных кліентаў з магчымасцямі сучасных тэлекамунікацыйных паслуг. Чарговыя сустрэчы ў фармаце бізнес-прэзентацый нашы калегі правялі ў Дзяржынскім ВЭС Стаўбцоўскага ЗВЭС і Салігорскім ЗВЭС.
 
Удзельнікамі мерапрыемства ў Дзяржынску сталі прадстаўнікі дзелавых колаў, прадпрыемстваў і арганізацый горада, у Салігорску спецыялісты кампаніі сустрэліся з работнікамі ўстаноў адукацыі.
Кампанія «Белтэлекам» гатовая прапанаваць для бізнес-сегмента шырокі пералік тэлекамунікацыйных паслуг. Сёння найбольш запатрабаванымі рашэннямі сталі высакахуткасны доступ у інтэрнэт, прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi, SMS-рассылка, відэакантролю, відэаканферэнцыя і інш.
 
Вітаючы ўдзельнікаў сустрэчы, начальнік Дзяржынскага ВЭС Аляксандр Нікановіч адзначыў тэхнічны патэнцыял і сур'ёзны вопыт «Белтэлекама» у рэалізацыі праектаў любога маштабу з улікам індывідуальных пажаданняў кліентаў.

Жывую цікавасць прысутных выклікала прэзентацыя паслугі «Відэакантроль», якую кампанія гатова арганізаваць «пад ключ». З яе дапамогай можна забяспечыць кантроль за офіснымі памяшканнямі ці карпаратыўнай маёмасцю. Важна адзначыць, што ў рамках паслугі ажыццяўляецца комплекснае тэхнічнае суправаджэнне сістэм відэаназірання.

Паслуга «Разумны дом» дазваляе забяспечыць офісныя памяшканні пры дапамозе комплекса разнастайных прылад: відэакамер, трывожнай сірэны, разумнай разеткі, датчыкаў руху, адкрыцці дзвярэй, задымленасці, тэмпературы і вільготнасці, працёку вады.

Паслуга «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi» дазваляе арганізаваць кропкі Wi-Fi для супрацоўнікаў і кліентаў канкрэтнай фірмы.

Асаблівую ўвагу нашы спецыялісты надалі рашэнням, якія могуць эфектыўна выкарыстоўвацца ў сферы адукацыі. Напрыклад, з дапамогай паслугі «Відэаканферэнцыя» можна дзяліцца самым паспяховым і перадавым вопытам, праводзіць інтэрактыўныя заняткі, абменьвацца інфармацыяй з калегамі і г.д. Паслуга «Відэакантроль» дазволіць забяспечыць дадатковыя меры бяспекі навучальных устаноў, павысіць узровень дысцыпліны. Акрамя гэтага, укараненне сучасных тэхналогій у адукацыйны працэс зможа значна павысіць цікавасць вучняў да заняткаў, аўтаматызаваць працэс зносін паміж педагогамі.

Калі вы хочаце даведацца больш аб сучасных тэлекамунікацыйных паслугах, пазнаёміцца з іх магчымасцямі і характарыстыкамі, запрашаем вас прыняць удзел у адной з бліжэйшых бізнес-прэзентацый. Заяўкі на ўдзел накіроўвайце, калі ласка, на электронную пошту: vip_client@minsk.beltelecom.by.

Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/beltelekam-pravyou-biznes-sustrechy-z-karparatyunymi-klientami