Разумны дом

Паслуга «Разумны дом» ад «Белтэлекам» уяўляе сабой простае і эканамічнае рашэнне, з дапамогай якогда абанент заўсёды можа атрымліваць інфармацыю аб стане асобных аб'ектаў у памяшканнях абанента, павышаць камфорт і кіраваць рэсурсазберажэннем.
У рамках паслугі абаненту прадастаўляюцца:
-       Базавы камплект абсталявання. Базавы камплект абсталявання ўключае ў сябе абаненцкую прыладу (кантролер) і тры прылады: датчык задымленасці, датчык руху і датчык адкрыцця дзвярэй/вокнаў ці тры прылады (за выключэннем камеры) на выбар абанента пры падключэнні паслугі ў рамках пакетнай прапановы «ЯСНА 100 КАМФОРТ».
-       Дадатковае абсталяванне. Па неабходнасці, у дадатак да базавага камплекту абанент можа атрымаць патрэбную колькасць дадатковых датчыкаў уключаных у базавы пакет: задымленасці, руху і адкрыцця дзвярэй/вокнаў, а таксама іншыя прылады: відэакамеру, сірэну, разумную разетку, датчыкі тэмпературы і вільготнасці, датчыкі працёку вады.
-       Праграмны прадукт, які абанент самастойна запампоўвае з крамы прыкладанняў і ўсталёўвае на сваю мабільную прыладу (АС Android або iOS).
Запампаваць для Android або па прамой спасылцы
Запампаваць для iOS

Выніковы кошт паслугі залежыць ад колькасці дадатковых прылад, заказаных абанентам для паслугі.
Для таго, каб стаць абанентам паслугі «Разумны дом», патрэбна:
1.     Заключыць дагавор на паслугу або пакет паслуг, які ўключае ў сябе паслугу «Разумны дом», і атрымаць камплект базавага абсталявання.
2.     Устанавіць праграмнае забеспячэнне на сваю мабільную прыладу з крамы прыкладанняў.
3.     Наладзіць прыдатны сцэнарый падзей. 
Абанент мае магчымасць адаптаваць сістэму «Разумны дом» пад свае індывідуальныя патрэбы шляхам налады сцэнарыяў падзей. У рамках сцэнарыяў можна наладзіць сістэму не толькі для інфармавання абанента аб спрацоўванні датчыкаў, але і выкананне даступных дзеянняў злучанымі прыладамі. Напрыклад: пры спрацоўванні датчыка руху актывуецца запіс камеры назірання. Інфармаванне пра падзею можа ажыццяўляцца шляхам Push-паведамлення (праграмнае паведамленне на мабільнай прыладзе з аперацыйнай сiсэмай Android), SMS-паведамлення і e-mail паведамлення. Абанентам можа быць абраны адзін з прапанаваных каналаў інфармавання альбо ўсё адначасова.
Неабходнымі ўмовамі для карыстання паслугай «Разумны дом» ад Белтэлекам з'яўляецца наяўнасць падключэння да паслуг фіксаванага доступу да сеткі Інтэрнэт (ад любога аператара), а таксама наяўнасць абаненцкай прылады з доступам у сетку Інтэрнэт. Кіраванне паслугай з дапамогай абаненцкай прылады магчыма праз мабільныя прылады з аперацыйнай сістэмай Android (версія 4.2.2 або больш позняя) або iOS.
Для самастойнай налады паслугі Вы можаце скарыстацца: 

Асноўныя палажэнні пры аказанні паслугі выкладзены ў парадку аказання.

Тарыфы на паслугу "Разумны дом", якія аказваюцца фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў)
Уводзяцца з 16 красавiка 2024 года

№ п/п

Найменне паслуг

Тарыфы з улікам падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў 

1

Абаненцкая плата за карыстанне базавым камплектам "Разумнага дома", у месяц

7,50

2

Прадастаўленне ў карыстанне дадатковых канцавых прылад, у месяц за адзінку:

 

2.1

датчык або кіруемая прылада

1,50

2.2

відэакамера

5,00

3

Дадатковыя паслугі:

 

3.1

Налада базавага камплекта "Разумнага дома", за паслугу

10,00

3.2

Налада дадатковых канцавых прылад, за адзінку:

 

3.2.1

датчык або кіруемая прылада

2,00

3.2.2

відэакамера

4,00

Заўвагі:

У абанементную плату ўключана абаненцкая прылада (кантролер) і тры датчыкі: датчык адкрыцця дзвярэй або акна, датчык дыму, датчык руху.

Звыш абанементнай платы спаганяецца плата за прадастаўленне ў карыстанне дадатковых канцавых прылад: датчык або кіруемая прылада - па пункце 2.1, відэакамера - па пункце 2.2.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены з улікам падатку на дададзеную вартасць.

Налада дадатковых датчыкаў (кіруемых прылад) або відэакамеры ажыццяўляецца толькі пры наладзе базавага камплекта "Разумнага дома". У выпадку налады дадатковых датчыкаў без налады базавага камплекта абсталявання звыш кошту налады дадатковых датчыкаў спаганяецца кошт выкліку манцёра ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі на дадатковыя работы па абаненцкіх пунктах.

Плата за замацаванне датчыкаў спагняецца ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі на дадатковыя работы па абаненцкіх пунктах.

Уводзяцца з 16 красавiка 2024 года
Найменне паслуг Тарыфы з улікам падатку на дададзеную вартасць, рублёў
SMS-апавяшчэнне аб набліжэнні да парога адключэння, у месяц за паслугу 0,30

Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/private/smart-home