Памятка па карыстанні паслугай «Абаненцкі рахунак»

 

«Абаненцкі рахунак» – паслуга, якая дазваляе скарыстацца мясцовай, міжгародняй і міжнароднай сувяззю па загадзя аплачаным рахунку з пэўнага нумара тэлефона.

 

Скарыстаць паслугу «Абаненцкі рахунак» можна ў аўтаматычным рэжыме або паўаўтаматычным (праз аператара).

1. АЎТАМАТЫЧНЫ РЭЖЫМ.

Злучэнне магчыма толькі пры ўмове, што Ваш тэлефонны апарат мае танальны (частотны) набор нумара. У гэтым выпадку неабходна набраць адзіны для РБ нумар доступу або мясцовы гарадскі нумар у адпаведнасці з Табліцай 1.

Табліца 1. Нумары доступу да паслугі.

Нумар доступу

Руская мова

Англійская мова

адзіны для РБ скарочаны*

176

няма

адзіны для РБ

8-805-100-4040

8-805-100-2020

 

 

Пасля галасавой падказкі аўтаінфарматара неабходна ўвесці нумар абанента, якога вызываюць, ў наступным фармаце:

8 + код горада + нумар абанента (міжгародняе злучэнне);

8 + 10 + код краіны + код горада + нумар абанента (міжнароднае злучэнне);

Пасля набору «8» не патрабуецца чакаць сігнал «доўгі гудок».

Пасля набору націсніце клавішу #.

 

       Паслуга «Абаненцкі рахунак» работае толькі пры ўмове вызначэння Вашага нумара тэлефона (з якога Вы жадаеце ажыццяўляць званкі з дапамогай дадзенай паслугі) нашым абсталяваннем. Таму для вызначэння магчымасці карыстацца адзіным для РБ скарочаным нумарам доступу або мясцовым гарадскім, неабходна ажыццявіць наборы на аператара ў паўаўтаматычным рэжыме па нумары 176 або мясцовым гарадскім адпаведна (гл. Табліцу 1).

Удакладніце ў аператара, ці вызначыўся Ваш нумар у міжгароднім фармаце (Напрыклад, для г. Мінска: 017 + нумар).

У выпадку, калі пры наборы Ваш нумар не вызначыўся ў пазначаным фармаце ў аператара, то карыстанне паслугай «Абаненцкі рахунак» па набраным нумары НЕМАГЧЫМА.

 

2. ПАЎАЎТАМАТЫЧНЫ РЭЖЫМ.

У тым выпадку, калі Ваш тэлефонны апарат не мае танальнага (частотнага) набору нумара, то скарыстацца паслугай можна праз аператара. Пры гэтым неабходна набраць адзіны для РБ нумар доступу або мясцовы гарадскі нумар у адпаведнасці з табліцай 1. Пасля вытрымкі сістэмай паўзы 7 секунд Ваш вызаў будзе пераключаны на аператара.

Па запыце аператара назавіце неабходны нумар абанента, якога вызываюць.

3. АПЛАТА / ПАПАЎНЕННЕ РАХУНКУ.

Фізічным асобам аплаціць / папоўніць рахунак можна праз сістэму «Разлік» (АРІП), якая дазваляе правесці аплату ў любым зручным для карыстальніка месцы і ў зручны час – у банкамаце, інфакіёску, касе банкаў, аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта», з дапамогай мабільнага або інтэрнэт-банкінгу і г. д. Для самастойнага правядзення плацяжу неабходна:

1. Выбраць пункт «Сістэма «Разлік»(АРІП).

2. Выбраць паслядоўна ўкладкі: «Паслугі плацельшчыка» → «Белтэлекам» → Ваш рэгіён.

3. Выбраць паслугу «ТСІС».

4. Увесці нумар абаненцкага або картачнага рахунку.

5. Увесці суму плацяжу.

6. Праверыць карэктнасць інфармацыі.

7. Здзейсніць плацёж.

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам аплаціць / папоўніць рахунак можна наступным спосабам:

- аплаціць рахунак-фактуру;

- прад'явіць АБАВЯЗКОВА плацежнае даручэнне (па факсе) па месцы заключэння дагавора.

4. ІНТЭРАКТЫЎНАЕ МЕНЮ.

Скарыстацца інтэрактыўным меню магчыма толькі пры ўмове, калі Ваш тэлефонны апарат мае танальны (частотны) набор нумара. Для пераводу тэлефона ў рэжым танальнага набору кіруйцеся інструкцыяй карыстання да яго. Для таго, каб скарыстацца меню, неабходна аўтарызавацца, г.зн. пасля набору нумара і запрашэння сістэмы ўвесці ПІН-код.

Інтэрактыўнае меню дае абаненту магчымасць самастойна атрымліваць інфармацыю аб астатку на рахунку, ажыццяўляць вызаў аператара сэрвіснай службы для атрымання даведачнай інфармацыі. Меню вызываецца націскам клавішы # пасля набору нумара доступу да паслугі і праслухоўвання галасавога паведамлення.

Кнопка

Функцыя

Вынік

«1»

Астатак на рахунку

Вы можаце атрымаць інфармацыю аб астатку на рахунку.

«2»

Вызаў аператара

Вы можаце ажыццявіць вызаў аператара сэрвіснай службы для атрымання даведачнай інфармацыі.

«4»

Змена пароля

Вы можаце ўстанаўліваць (змяняць) дадатковы чатырохзначны пароль

Замена / зняцце пароля адбываецца шляхам змены пароля на чатыры нулі «0000».

«5»

Паўторны набор нумара

Вы можаце ажыццявіць паўторны набор апошняга набранага нумара да таго моманту, пакуль не правядзеце раз'яднанне з сістэмай (пакладзеце трубку).

«6»

Інфармацыя аб праведзеных плацяжах

Кіруючыся галасавым падказкамі, Вы можаце даведацца аб залічаных плацяжах на Ваш рахунак.

 

       Увод пароля абараняе Ваш «Абаненцкі рахунак» ад несанкцыянаванага выкарыстання. Пасля змены пароля і пры кожным наборы доступу сістэма запытае яго, і ў выпадку, калі Вы не ведаеце або забылі пароль, то не зможаце патэлефанаваць з гэтага рахунку.

Зняцце забытага або несупадаючага пароля магчыма толькі пры пісьмовым звароце абанента па месцы заключэння дагавора.

 

5. ЗВАНОК З Абаненцкага рахунку ПА ПІН-кодзе картачнага рахунку або СТК.

5.1. Ажыццяўленне размовы з «Абаненцкага рахунку» з дапамогай карты СТК.

У выпадку, калі на Вашым рахунку недастаткова сродкаў для ажыццяўлення размовы, а папаўненне рахунку немагчыма, то зрабіце наступнае:

– купіце карту СТК;

– набярыце нумар доступу да паслугі;

– перавядзіце свой тэлефон у рэжым танальнага набору;

– устанавіце чатырохзначны пароль на Ваш «Абаненцкі рахунак», адрозны ад 0000;

– правядзіце раз'яднанне з сістэмай (пакладзіце трубку) і вытрымайце паўзу 10-15 секунд;

– набярыце доступ да паслугі і пасля фразы прывітання «Сардэчна запрашаем ...» націсніце кнопку #;

– пачуўшы паведамленне аўтаінфарматара аб уводзе ПІН-кода, увядзіце ПІН-код з карты СТК;

– далей кіруйцеся галасавымі падказкамі аўтаінфарматара.

Грашовыя сродкі будуць спісвацца з карты СТК, ПІН-код якой Вы ўвялі.

          СТК, якую падключаюць, павінна быць у актыўным стане і не выкарыстоўвацца ў дадзены момант іншымі карыстальнікамі. 

Калі Вы правялі раз'яднанне з сістэмай і паклалі трубку, то названыя вышэй дзеянні неабходна паўтарыць.

Пры заключэнні дагавора на выдачу расшыфровак па размовах магчыма прысутнасць у раздрукоўках з Вашага «Абаненцкага рахунку» (пры яго вызначэнні) размоў, здзейсненых з дапамогай СТК, ПІН-код якой Вы ўвялі.

5.2. Пераключэнне на рэзервовы «Картачны рахунак» падчас размовы (для СТК не дзейнічае).

У выпадку, калі на «Абаненцкім рахунку» заканчваюцца грашовыя сродкі (або іх недастаткова, пра што сістэма за 1 хвіл., 30 сек., 10 сек. да канца размовы папярэджвае абанента танальнымі сігналамі) або мяркуецца працяглая размова, а Вы хочаце, каб размова не перапынілася, то выканайце наступнае:

- падчас размовы з абанентам націсніце кнопку #;

- увядзіце ПІН-код рэзервовага «Картачнага рахунку».

Пасля паспяховага ўводу рэзервовага рахунку Вы пачуеце сігнал. Спісанне сродкаў будзе адбывацца спачатку з першапачаткова ўведзенага і толькі пасля вычарпання неабходнай сумы спісанне прадоўжыцца з рэзервовага рахунку.

 

       Рэзервовы рахунак павінен быць у актыўным стане і не выкарыстоўвацца ў дадзены момант іншымі карыстальнікамі.

Рахункі павінны быць аднаго Тарыфнага плана («насельніцтва» / «арганізацыя»).

Дапускаецца шматразовае рэзерваванне (пасля расходавання сродкаў на папярэднім рахунку).

Момант пераходу падчас размовы на рэзервовы рахунак пацвярджаецца двума танальнымі сігналамі.

Расшыфроўкі па размовах фарміруюцца асобна па кожным рахунку (Абаненцкім або Картачным).

 

6. КАРПАРАТЫЎНЫ рахунак.

Паслуга дае абаненту магчымасць аб'яднаць грашовыя сродкі, наяўныя на некалькіх «Абаненцкіх рахунках» і (або) «Картачных рахунках», у адзін «Карпаратыўны рахунак». Такім чынам, доступ да кожнага з рахункаў, якія ўваходзяць у састаў, застанецца раздзельным і ўнікальным, але сродкі будуць расходавацца з «Карпаратыўнага рахунку», а не з кожнага паасобку. Гэта, у першую чаргу, дае магчымасць:

- ажыццяўляць кантроль за расходаваннем грашовых сродкаў;

- папаўняць сродкі для ўсіх абанентаў у цэлым.

Для аб'яднання наяўных рахункаў у адзін «Карпаратыўны рахунак» кліенту неабходна аформіць заяўку з абавязковым пазначэннем нумароў рахункаў, уключаных у «Карпаратыўны рахунак», а таксама нумар «Карпаратыўнага рахунку» (аднаго з пералічаных, Абаненцкага або Картачнага), дзе гэтыя сродкі будуць знаходзіцца. Пры гэтым астаткі сродкаў, якія знаходзяцца на кожным рахунку, падсумоўваюцца і пераносяцца на адзін з рахункаў, пазначаны абанентам як Карпаратыўны. Менавіта з «Карпаратыўнага рахунку» абанент можа самастойна праз Інтэрактыўнае меню або ў аператара даведвацца пра астатак на рахунку, астатнім абанентам іншых рахункаў дадзеная магчымасць недаступная.

 

6.1. Парадак спісання сродкаў з рахунку.

Работа паслугі «Карпаратыўны рахунак» пабудавана па прынцыпе рэзервавання грашовых сродкаў.

Пры ажыццяўленні вызава для абанента, які тэлефануе, у залежнасці ад набранага нумара (кірунку) рэзервуюцца (здымаюцца) з асноўнага («Карпаратыўнага») рахунку грашовыя сродкі з разліку дзвюх хвілін, далей з інтэрвалам 30 секунд. Пры наяўнасці сродкаў і ў залежнасці ад іх колькасці на рахунку абанент мае гарантаваную працягласць размовы роўную дзвюм хвілінам або больш па выбраным кірунку.

Адначасова можа работаць любая колькасць абанентаў, у саставе могуць быць як «Абаненцкія рахункі», так і «Картачныя рахункі».

Грашовыя сродкі, якія рэзервуюцца, але нявыкарыстаныя, вяртаюцца на асноўны рахунак і становяцца даступнымі для іншых абанентаў.

6.2. Папаўненне рахунку.

Папаўненне «Карпаратыўнага рахунку» адбываецца аналагічна «Абаненцкаму рахунку». Пры гэтым на астатніх рахунках, якія ўваходзяць у «Карпаратыўны рахунак», баланс роўны нулю, і іх папаўняць не трэба.

6.3. Інфармацыя аб астатку на рахунку.

Пры наяўнасці танальнага набору пра інфармацыю аб астатку на «Карпаратыўным рахунку» можна даведацца праз Інтэрактыўнае меню.

Пры адсутнасці танальнага набору пра інфармацыю аб астатку на «Карпаратыўным рахунку» можна даведацца ў паўаўтаматычным рэжыме ў аператара, назваўшы ПІН-код «Картачнага рахунку», які з'яўляецца Карпаратыўным.

      Астатак на рахунку з'яўляецца арыенціровачным у сувязі з тым, што адначасова могуць размаўляць некалькі абанентаў.

6.4. Патрабаванні для заключэння дагавора на «Карпаратыўны рахунак».

Для пераходу на «Карпаратыўны рахунак» неабходна часовае «замарожванне» ўсіх рахункаў абанента для высвятлення рэальнага астатку на рахунках. У гэтым выпадку пры спробе скарыстацца рахункам абанент пачуе фразу: «Дзеянне карты або рахунку часова прыпынена».

    Рэкамендаваны час «замарожвання» рахункаў – канец рабочага дня 16.00-17.00. Пры надыходзе наступнага рабочага дня на працягу 1 гадзіны (у парадку чарговасці) пазначаныя ў заяўцы рахункі пераводзяцца на «Карпаратыўны рахунак».

6.5. Падзел «Карпаратыўнага рахунку».

Па жаданні заказчыка «Абаненцкія рахункі» або «Картачныя рахункі», аб'яднаныя ў «Карпаратыўны рахунак», могуць быць падзеленыя і выкарыстоўвацца самастойна. У выпадку выхаду з «Карпаратыўнага рахунку» рахункаў, якія ўваходзілі да падзелу ў яго састаў, баланс кожнага з іх застаецца нулявым і пасля на кожны паасобку павінны паступаць НОВЫЯ грашовыя сродкі (без пераносу з «Карпаратыўнага рахунку»). Па жаданні ўладальніка асноўнага, «Карпаратыўнага рахунку», частка грашовых сродкаў можа быць перанесена на рахункі, якія аддзяліліся.

7. ВЫДАЧА расшыфровак за праведзеныя размовы.

Расшыфроўкі прадастаўляюцца на папяровым носьбіце, або высылаюцца па электроннай пошце штомесяц згодна з дагаворам на прадастаўленне паслугі. У выпадку карыстання паслугай «Карпаратыўны рахунак» расшыфроўкі выдаюцца па кожным рахунку, які ўваходзіць у «Карпаратыўны рахунак», паасобку.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/private/telephony/prepaid-calls/subscriber-account/memo