Памятка па карыстанні паслугай «Картачны рахунак»

«Картачны рахунак» – паслуга, якая дазваляе скарыстаць мясцовую, міжгароднюю і міжнародную тэлефонную сувязь па загадзя аплачаным рахунку з выкарыстаннем персанальнага ідэнтыфікацыйнага нумара (PIN-кода).
            Скарыстаць паслугу «Картачны рахунак» можна ў аўтаматычным рэжыме або паўаўтаматычным (праз аператара).


1.  АЎТАМАТЫЧНЫ РЭЖЫМ
            Злучэнне магчыма толькі пры ўмове, што Ваш тэлефонны апарат мае танальны (частотны) набор нумара. У гэтым выпадку неабходна набраць нумар доступу ў адпаведнасці з Табліцай 1.


Табліца 1. Нумары доступу да паслугі на рускай ці англійскай мове

Нумар доступу

Руская мова

Англійскаямов а

скарочаны нумар для Рэспублікі Беларусь 1

176

няма

адзіны для Рэспублікі Беларусь 1

8 805 100 4040

8 805 100 2020

тэлефонны нумар для Рэспублікі Беларусь 2

375(17) 209 26 96

375(17) 209 26 95

 

Заўвага:

1Пры ажыццяўленні тэлефонных злучэнняў (званкоў) па пералічаных нумарах доступу, а таксама нумары сэрвіснай лініі 8-805-100-4444:

  • са стацыянарнага тэлефона сеткі РУП «Белтэлекам» з абанентаў дадаткова спаганяецца пачасовая аплата за поўную і няпоўную хвіліну мясцовага тэлефоннага злучэння (за выключэннем абанентаў пакетаў паслуг, дзе ўсе злучэнні ў межах сеткі РУП «Белтэлекам» ажыццяўляюцца без спагнання дадатковай платы).
  • з сотавага тэлефона з абанентаў дадаткова можа спаганяцца аплата па тарыфах аператара сеткі сотавай рухомай электрасувязі.

2Пры ажыццяўленні тэлефонных злучэнняў (званкоў) па пералічаных нумарах доступу, а таксама нумары сэрвіснай лініі 375(17) 209-26-93:

  • са стацыянарнага тэлефона сеткі РУП «Белтэлекам» з абанентаў дадаткова спаганяецца пачасовая аплата ў адпаведнасці з дзейнымі тарыфамі пры злучэнні з абанентамі г.Мінска (за выключэннем абанентаў пакетаў паслуг, дзе ўсе злучэнні ў межах сеткі РУП «Белтэлекам» ажыццяўляюцца без спагнання дадатковай платы) .
  • з сотавага тэлефона з абанентаў дадаткова можа спаганяцца аплата па тарыфах аператара сеткі сотавай рухомай электрасувязі.

Нумар 176 даступны толькі для абанентаў РУП «Белтэлекам» і СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Пасля галасавой падказкі аўтаінфарматара неабходна ўвесці нумар выклікаемага абанента ў наступным фармаце:

8 + код горада + нумар абанента (міжгародняе злучэнне);
8 + 10 + код краіны + код горада + нумар абанента (міжнароднае злучэнне);
Пасля набору «8» не патрабуецца чакаць сігнал «доўгі гудок».
Пасля набору націсніце клавішу #.

2. ПАЎАЎТАМАТЫЧНЫ РЭЖЫМ

У тым выпадку, калі Ваш тэлефонны апарат не мае танальнага (частотнага) набору нумара, то скарыстацца паслугай можна праз аператара. Пры гэтым неабходна набраць  нумар доступу ў адпаведнасці з Табліцай 1. Пасля вытрымкі сістэмай паўзы 7 секунд Ваш выклік будзе пераключаны на аператара.
            Па запыце аператара назавіце Ваш PIN-код, затым неабходны нумар выклікаемага абанента.
3. АПЛАТА  / ПАПАЎНЕННЕ РАХУНКУ

Фізічным асобам аплаціць/папоўніць рахунак можна праз сістэму «Разлік» (АРІП), якая дазваляе ажыццявіць аплату ў любым зручным для карыстальніка месцы і ў зручны час – у банкамаце, інфакіёску, касе банкаў, аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта», з дапамогай мабільнага або інтэрнэт-банкінгу і г.д. Для самастойнага правядзення плацяжу неабходна:
1.Выбраць пункт «Сістэма «Разлік» (АРІП).
2.   Выбраць паслядоўна ўкладкі: «Інтэрнэт, тэлебачанне, тэлефанія» → «Белтэлекам» → Ваш рэгіён – Фізічныя асобы
3.   Выбраць паслугу «ТСІС: карт/абан/карпарат.рахунак».
4.  Увесці нумар картачнага, абаненцкага рахунку або карпаратыўнага рахунку.

5.   Увесці суму плацяжу.
6.  Праверыць карэктнасць інфармацыі.
7.  Ажыццявіць плацёж.


            Юрыдычным асобам аплаціць/папоўніць рахунак можна наступным спосабам:
1. Ажыццявіць аплату сумы авансу на разліковы рахунак РУП «Белтэлекам» (рэквізіты для аплаты выдаюцца пры заключэнні дагавора). Пры аплаце абавязкова ўказанне прызначэння плацяжу і нумара рахунку.

2. Накіраваць (па факсе) квітанцыю аб аплаце ў службу продажаў па месцы заключэння дагавора.

4. ІНТЭРАКТЫЎНАЕ МЕНЮ  

Скарыстаць Інтэрактыўнае меню можна толькі пры ўмове, калі Ваш тэлефонны апарат мае танальны (частотны) набор нумара. Для пераводу Вашага тэлефона ў рэжым танальнага набору кіруйцеся інструкцыяй карыстання да яго. Для таго каб скарыстаць меню, неабходна аўтарызавацца, г.зн. пасля набору нумара і запрашэння сістэмы ўвесці PIN-код.
 

Інтэрактыўнае меню дае абаненту магчымасць самастойна атрымліваць інфармацыю аб рэшце на рахунку, здзяйсняць выклік аператара сэрвіснай службы для атрымання даведачнай інфармацыі. Меню выклікаецца націсканнем на клавішу # пасля набору нумара доступу да паслугі і праслухоўвання галасавога паведамлення.

Кнопка

Функцыя

Вынік

«1»

Рэшта на рахунку

Вы можаце атрымаць інфармацыю аб рэшце на рахунку.

«2» 

Выклік аператара

Вы можаце ажыццявіць выклік аператара сэрвіснай службы для атрымання даведачнай інфармацыі.

«4» 

Змена пароля

Вы можаце ўстанаўліваць (змяняць) дадатковы чатырохзначны пароль (толькі для паслугі «Абаненцкі рахунак»).

Замена / зняцце пароля адбываецца праз змену пароля на чатыры нулі «0000». 

«5» 

Паўторны набор нумара

Вы можаце ажыццявіць паўторны набор апошняга набранага нумара да таго часу, пакуль не здзейсніце раз’яднанне з сістэмай (пакладзеце трубку).

«6» 

Інфармацыя аб здзейсненых  плацяжах

Кіруючыся галасавымі падказкамі, Вы можаце даведацца пра залічаныя плацяжы на Ваш рахунак.


5.  КАРПАРАТЫЎНЫ РАХУНАК
            Паслуга дае абаненту магчымасць аб’яднаць грашовыя сродкі, наяўныя на некалькіх «Абаненцкіх рахунках» і (або) «Картачных рахунках», у адзін «Карпаратыўны рахунак». Такім чынам, доступ да кожнага з рахункаў, якія ўваходзяць у склад, застанецца асобным і ўнікальным, але сродкі будуць расходавацца з «Карпаратыўнага рахунку», а не з кожнага паасобку. 

Гэта, у першую чаргу, дае магчымасць:
– здзяйсняць кантроль за расходаваннем грашовых сродкаў;
– папаўняць сродкі для ўсіх абанентаў у цэлым.

            Для аб’яднання наяўных рахункаў у адзін «Карпаратыўны рахунак» кліенту неабходна аформіць заяўку з абавязковым указаннем нумароў рахункаў, уключаных у «Карпаратыўны рахунак», а таксама нумар «Карпаратыўнага рахунку» (аднаго з пералічаных, Абаненцкага або Картачнага), дзе гэтыя сродкі будуць знаходзіцца. Пры гэтым рэшты сродкаў, якія знаходзяцца на кожным рахунку, падсумоўваюцца і пераносяцца на адзін з рахункаў, указаны абанентам як Карпаратыўны. Менавіта з «Карпаратыўнага рахунку» абанент можа самастойна праз Інтэрактыўнае меню або ў аператара даведвацца пра рэшту на рахунку, астатнім абанентам іншых рахункаў гэта магчымасць НЕДАСТУПНА.


5.1. Парадак спісання сродкаў з рахунку.
            Работа паслугі «Карпаратыўны рахунак» пабудавана па прынцыпе рэзервавання грашовых сродкаў.
            Пры ажыццяўленні выкліку для абанента, які звоніць, у залежнасці ад набранага нумара (напрамку) рэзервуюцца (здымаюцца) з асноўнага («Карпаратыўнага») рахунку грашовыя сродкі з разліку дзвюх хвілін, далей з інтэрвалам 30 секунд. Пры наяўнасці сродкаў і ў залежнасці ад іх колькасці на рахунку абанент мае гарантаваную працягласць размовы, роўную дзвюм хвілінам або больш па выбраным напрамку.
            Адначасова можа працаваць любая колькасць абанентаў, у складзе могуць быць як «Абаненцкія рахункі», так і «Картачныя рахункі».
            Рэзерваваныя, але нявыкарыстаныя грашовыя сродкі вяртаюцца на асноўны рахунак і становяцца даступнымі для іншых абанентаў.

5.2. Папаўненне рахунку.
            Папаўненне «Карпаратыўнага рахунку» адбываецца аналагічна «Картачнаму рахунку». Пры гэтым на астатніх рахунках, якія ўваходзяць у «Карпаратыўны рахунак», баланс роўны нулю, і іх папаўняць не трэба.


5.3. Інфармацыя аб рэшце на рахунку.
            Пры наяўнасці танальнага набору пра інфармацыю аб рэшце на «Карпаратыўным рахунку» можна даведацца праз Інтэрактыўнае меню.
            Пры адсутнасці танальнага набору пра інфармацыю аб рэшце на «Карпаратыўным рахунку» можна даведацца ў паўаўтаматычным рэжыме ў аператара, назваўшы PIN-код «Картачнага рахунку», які з’яўляецца Карпаратыўным.
            Рэшта на рахунку з’яўляецца арыенціровачнай у сувязі з тым, што адначасова могуць размаўляць некалькі абанентаў.


5.4. Патрабаванні для заключэння дагавора на «Карпаратыўны рахунак».
            Для пераходу на «Карпаратыўны рахунак» неабходна часовае «замарожванне» усіх рахункаў абанента для высвятлення рэальнай рэшты на рахунках. У гэтым выпадку пры спробе скарыстаць рахунак абанент пачуе фразу: «Дзеянне карты або рахунку часова прыпынена».
            Рэкамендуемы час «замарожвання» рахункаў – канец рабочага дня 16.00-17.00. Пры надыходзе наступнага рабочага дня на працягу 1 гадзіны (у парадку чарговасці) указаныя ў заяўцы рахункі пераводзяцца на «Карпаратыўны рахунак».


5.5. Раздзяленне «Карпаратыўнага рахунку».
            Па жаданні заказчыка «Абаненцкія рахункі» або «Картачныя рахункі», аб’яднаныя ў «Карпаратыўны рахунак», могуць быць раздзелены і выкарыстоўвацца самастойна. У выпадку выхаду з «Карпаратыўнага рахунку» рахункаў, якія ўваходзілі ў яго склад да раздзялення, баланс кожнага з іх застаецца нулявым і ў далейшым на кожны паасобку павінны паступаць НОВЫЯ грашовыя сродкі (без пераносу з «Карпаратыўнага рахунку»). Па пісьмовым звароце ўладальніка асноўнага, «Карпаратыўнага рахунку», частка грашовых сродкаў можа быць перанесена на рахункі, якія аддзяліліся.


6. ВЫДАЧА ДЭТАЛІЗАЦЫІ ТЭЛЕФОННЫХ ЗЛУЧЭННЯЎ

Дэталізацыя тэлефонных злучэнняў прадастаўляецца на папяровым носьбіце, або высылаецца па электроннай пошце штомесяц згодна з дагаворам на аказанне паслугі. У выпадку карыстання паслугай «Карпаратыўны рахунак» дэталізацыя тэлефонных злучэнняў прадастаўляецца па кожным рахунку, які ўваходзіць у «Карпаратыўны рахунак», паасобку.


7. БЕЛАРУСЬ ДЫРЭКТ
            Паслуга «Беларусь Дырэкт» прызначана для званкоў з іншых краін свету ў Рэспубліку Беларусь па папярэдне аплачаных сэрвісных тэлефонных картах (СТК), віртуальных сэрвісных тэлефонных картах (ВСТК) або «Картачным рахунку». Набываючы СТК, ВСТК або заключаючы дагавор на «Картачны рахунак» перад выездам за мяжу, Вы можаце такім чынам загадзя аплаціць свае будучыя званкі дадому з іншай краіны.


               Перавагі паслугі
Выгадны спосаб аплаты тэлефоннага выкліку:
- тарыфы «Беларусь Дырэкт» ніжэйшыя за дзеючыя ў большасці еўрапейскіх краін тарыфы для зыходных выклікаў па сетцы агульнага карыстання ў напрамку Рэспублікі Беларусь;
- папярэдняя аплата званкоў з замежжа ў Рэспубліку Беларусь ажыццяўляецца ў беларускіх рублях, паколькі Вы набываеце карту або заключаеце дагавор на «Картачны рахунак» дома. Адпаведна Вам не прыйдзецца траціць валюту на аплату сваіх тэлефонных званкоў з іншай краіны ў Беларусь.


7.1. Інструкцыя карыстання паслугай у аўтаматычным рэжыме.
1. Набярыце нумар доступу да паслугі для той краіны, у якой Вы знаходзіцеся (Табліца 2);
2. Кіруйцеся галасавымі падказкамі;
3. Перайдзіце ў рэжым танальнага набору (пры неабходнасці);
4. Увядзіце Ваш PIN-код і набярыце:
8 + код горада (у Беларусі) + нумар выклікаемага абанента (для званкоў на стацыянарную сетку па Рэспубліцы Беларусь);

8+ код аператара сотавай рухомай электрасувязі + нумар абанента (для званкоў на сетках сотавай рухомай электрасувязі Рэспублікі Беларусь);
Пасля набору націсніце клавішу #.

Або дачакайцеся адказу аператара і выконвайце яго інструкцыі.

5. Пасля размовы завяршыце выклік.

Табліца 2. Асаблівасці і нумары доступу да паслугі

Краіна

Аператар

Нумар доступу

Доступ адкрыты*

Расія

ПАТ «Растэлекам»

8 10 800 1301 375

8 10 800 1401 375

Кв, оф, т

Заўвага: паслуга даступна з нумароў тэлефоннай сеткі агульнага карыстання ва ўсіх рэгіёнах Расіі, акрамя Чэчэнскай Рэспублікі. За доступ з сетак іншых аператараў ПАТ «Растэлекам» адказнасці не нясе.

Расія

АТ «Міжрэгіянальны ТранзітТэлекам»

8 800 555 9 555

Кв, оф, маб

Літва

Telia Lietuva AB

8 800 900 75

Кв, оф, т

Германія

Telecom Deutschland GmbH

0 800 880 0004

Кв, оф

Венгрыя

Magyar Telekom Nyrt

06 800 0 375 1

Кв, оф

Аўстрыя

A1 Telekom Austria AG

0 800 250 303

Кв, оф, т

Заўвага: Доступ адкрыты са стацыянарных тэлефонаў, таксафонаў і сотавых тэлефонаў. Пры ажыццяўленні тэлефоннага злучэння (званка) па пералічаных нумарах доступу з абанентаў дадаткова можа спаганяцца плата за мясцовае злучэнне па тарыфах аператара электрасувязі.

*Умоўныя абазначэнні: кв - кватэрныя тэлефоны, оф - офісныя тэлефоны, т - таксафоны, маб - сотавыя тэлефоны.

 

Пералік краін можа мяняцца.

Гасцініцы ва ўсіх краінах могуць спаганяць дадатковую плату за размову або абмяжоўваць доступ да паслугі. Доступ да паслугі прадастаўляецца ТОЛЬКІпраз аператара, указанага ў Табліцы 2.

 

Увага! Інфармацыя аб аператары і нумары доступу да паслугі «Беларусь Дырэкт» можа змяняцца. Актуальную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне Сэрвіснай лініі.


7.2. Інструкцыя карыстання паслугай у паўаўтаматычным рэжыме (праз аператара).
1. Набярыце код доступу да паслугі;
2. Праслухайце галасавыя падказкі і дачакайцеся пераключэння сістэмы на аператара;
3. Паведаміце аператару Ваш PIN-код і нумар выклікаемага абанента ў фармаце:

8 + код горада (у Беларусі) + нумар выклікаемага абанента (для званкоў на стацыянарную сетку па Рэспубліцы Беларусь);

8+ код аператара сотавай рухомай электрасувязі + нумар абанента (для званкоў на сетках сотавай рухомай электрасувязі Рэспублікі Беларусь).

8. СЭРВІСНАЯ ЛІН ІЯ
            Падрабязную інфармацыю па парадку набору нумара, кодах гарадоў, тарыфах на паслугу «Картачны рахунак» можна атрымаць па тэлефонах сэрвіснай лініі 8-805-100-4444, 375(17) 209-26-93 і на сайце www.beltelecom.by.

Інфармацыю аб стане рахунку і па астатку тарыфных адзінак можна атрымаць у паўаўтаматычным рэжыме па нумарах доступу (Табліца 1) або ў аўтаматычным праз Інтэрактыўнае меню.

Калі ў Вас знікнуць якія-небудзь пытанні ў той час, калі Вы будзеце знаходзіцца ў іншай краіне, то Вы заўсёды зможаце задаць іх а ператару, на якога сістэма аўтаматычна пераключыць Вас, калі Вы не націсніце пасля дазвону да сістэмы свой PIN-код.

Дзякуй за карыстанне паслугамі РУП «Белтэлекам»!

 


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/private/telephony/prepaid-calls/card-account/memo