Разумны дом

Паслуга «Разумны дом» ад «Белтэлекам» уяўляе сабой простае і эканамічнае рашэнне, з дапамогай якогда абанент заўсёды можа атрымліваць інфармацыю аб стане асобных аб'ектаў у памяшканнях абанента, павышаць камфорт і кіраваць рэсурсазберажэннем.
У рамках паслугі абаненту прадастаўляюцца:
       Базавы камплект абсталявання. Базавы камплект абсталявання ўключае ў сябе абаненцкую прыладу (кантролер) і тры прылады: датчык задымленасці, датчык руху і датчык адкрыцця дзвярэй/вокнаў.
-       Дадатковае абсталяванне. Па неабходнасці, у дадатак да базавага камплекту абанент можа атрымаць патрэбную колькасць дадатковых датчыкаў уключаных у базавы пакет: задымленасці, руху і адкрыцця дзвярэй/вокнаў, а таксама іншыя прылады: відэакамеру, сірэну, разумную разетку, датчыкі тэмпературы і вільготнасці, датчыкі працёку вады.
-       Праграмны прадукт, які абанент самастойна запампоўвае з крамы прыкладанняў і ўсталёўвае на сваю мабільную прыладу (АС Android або iOS).
Запампаваць для Android або па прамой спасылцы
Запампаваць для iOS

Выніковы кошт паслугі залежыць ад колькасці дадатковых прылад, заказаных абанентам для паслугі.
Для таго, каб стаць абанентам паслугі «Разумны дом», патрэбна:
1.     Заключыць дагавор на паслугу або пакет паслуг, які ўключае ў сябе паслугу «Разумны дом», і атрымаць камплект базавага абсталявання.
2.     Устанавіць праграмнае забеспячэнне на сваю мабільную прыладу з крамы прыкладанняў.
3.     Наладзіць прыдатны сцэнарый падзей. 
Абанент мае магчымасць адаптаваць сістэму «Разумны дом» пад свае індывідуальныя патрэбы шляхам налады сцэнарыяў падзей. У рамках сцэнарыяў можна наладзіць сістэму не толькі для інфармавання абанента аб спрацоўванні датчыкаў, але і выкананне даступных дзеянняў злучанымі прыладамі. Напрыклад: пры спрацоўванні датчыка руху актывуецца запіс камеры назірання. Інфармаванне пра падзею можа ажыццяўляцца шляхам Push-паведамлення (праграмнае паведамленне на мабільнай прыладзе), SMS-паведамлення і e-mail паведамлення. Абанентам можа быць абраны адзін з прапанаваных каналаў інфармавання альбо ўсё адначасова.
Неабходнымі ўмовамі для карыстання паслугай «Разумны дом» ад Белтэлекам з'яўляецца наяўнасць падключэння да паслуг фіксаванага доступу да сеткі Інтэрнэт (ад любога аператара), а таксама наяўнасць абаненцкай прылады з доступам у сетку Інтэрнэт. Кіраванне паслугай з дапамогай абаненцкай прылады магчыма праз мабільныя прылады з аперацыйнай сістэмай Android (версія 4.2.2 або больш позняя) або iOS.
Для самастойнай налады паслугі Вы можаце скарыстацца: 

Асноўныя палажэнні пры аказанні паслугі выкладзены ў парадку аказання.

Тарыфы на тлематычныя паслугі "Разумны дом", якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам
Уводзяцца з 16 красавiка 2024 года
№ п/п Найменне паслуг Тарыфы без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў
1 Абанементная плата за карыстанне базавым камплектам "Разумнага дома", у месяц 6,00
2 Прадастаўленне ў карыстанне дадатковых канцавых прылад, у месяц за адзінку:  
2.1 датчык або кіруючая прылада 1,20
2.2 відэакамера 4,00
3 Наладка базавага камплекта "Разумнага дома", за паслугу 8,00
4 Наладка дадатковых канцавых прылад, за адзінку  
4.1 датчык або кіруючая прылада 1,60
4.2

відэакамера

3,20
Заўвагі:
Тарыфы прымяняюцца пры вызначэнні платы за тэлематычную паслугу "Разумны дом", якая аказваецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы  ўстаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць спагняецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
У абанементную плату базавага камплекта ўключана плата за карыстанне 3-ма датчыкамі: датчык адкрыцця дзверы ці акна, датчык дыму, датчык руху.
Звыш абанементнай платы спагняецца плата за прадастаўленне ў карыстанне дадатковых канцавых прылад: датчык ці кіруючая прылада - па пункце 2.1, відэакамера - па пункце 2.2.
Налада дадатковых датчыкаў (кіруючых прылад) або відэакамеры ажыццяўляецца толькі пры наладзе базавага камплекта "Разумнага дома".
У выпадку наладкі дадатковых датчыкаў без наладкі базавага камплекта абсталявання звыш кошту наладкі дадатковых датчыкаў спагняецца кошт выкліку прадстаўніка прадпрыемства ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі на дадатковыя віды работ па абаненцкіх пунтках.
Плата за замацаванне датчыкаў спагняецца ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі на дадатковыя віды работ па абаненцкіх пунктах.
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года
Найменне паслуг Тарыфы без уліку падатку на дададзеную вартасць, рублёў
SMS-апавяшчэнне аб набліжэнні да парога адключэння, у месяц за паслугу 0,224

Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/business/smart-home