Карпаратыўны рахунак

«Карпаратыўны рахунак» - дадатковая магчымасць паслуг «Абаненцкі рахунак», «Картачны рахунак». З дапамогай гэтай паслугі можна аб'яднаць існуючыя ў абанента «Абаненцкія рахункі» і (або) «Картачныя рахункі» ў адзін «Карпаратыўны рахунак». Пры гэтым грашовыя сродкі будуць расходавацца толькі з «Карпаратыўнага рахунку», а не з кожнага паасобку.

Для аб'яднання існуючых рахункаў у адзін «Карпаратыўны рахунак» кліенту неабходна аформіць заяўку з абавязковым указаннем нумароў рахункаў, якія ўдзельнічаюць у карпаратыўным плане, а таксама выбраць з існуючых рахункаў адзін нумар «Карпаратыўнага рахунку» (Абаненцкага або картак), дзе гэтыя сродкі будуць знаходзіцца. Пры гэтым рэшткі сродкаў, якія знаходзяцца на кожным рахунку, падсумоўваюцца і пераносяцца на адзін з рахункаў (пазначаны абанентам як Карпаратыўны).

Работа паслугі «Карпаратыўны рахунак» пабудавана па прынцыпе рэзервавання грашовых сродкаў.
Пры ажыццяўленні выкліку для таго, хто тэлефануе абаненту, у залежнасці ад набранага кода (напрамку), з асноўнага рахунку рэзервуюцца (здымаюцца) грашовыя сродкі з разліку кошту двух хвілін, далей - з інтэрвалам 30 сек. Пры наяўнасці сродкаў на рахунку абанент мае гарантаваную працягласць размовы, роўную двум хвілінам ці больш, па выбраным напрамку. Адначасова карпаратыўным рахункам можа карыстацца любая колькасць абанентаў, пры ўмове, што для ажыццяўлення выклікаў хапае агульнага балансу рахунку.

Працэдура фарміравання расшыфровак адбываецца ва ўстаноўленым парадку па кожнаму рахунку, які ўваходзіць у «Карпаратыўны рахунак», у паасобку.
Папаўненне «Карпаратыўнага рахунку» адбываецца аналагічна з «Абаненцкім рахункам» або «Картачным рахункам».
Менавіта з «Карпаратыўнага рахунку» абанент можа самастойна, праз Інтэрактыўнае меню, або праз аператара пазнаваць астатак на рахунку. Астатнім абанентам іншых рахункаў дадзеная магчымасць не даступныя.

Па жаданні, можна адмовіцца ад аб'яднання ў «Карпаратыўны рахунак» і вярнуцца да падзелу рахунку на некалькі самастойных рахункаў. Пры гэтым на кожны рахунак у паасобку павінны паступаць НОВЫЯ грашовыя сродкі. Рэшта сродкаў з «Карпаратыўнага рахунку» захоўваецца на рахунку, які першапачаткова быў вызначаны як галоўны.

У «Карпаратыўны рахунак» можна аб'яднаць «Абаненцкія рахункі» або «Картачныя рахунку» толькі аднаго тарыфнага плана:

  • юр. асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі (без расшыфроўкі)
  • юр. асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі (з расшыфроўкай)

Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/business/telephony/prepaid-calls/korporativnyi-schet