Поўны спіс даведачна-інфармацыйных паслуг РУП «Белтэлекам»

109 - даведачна-інфармацыйная служба аб нумарах тэлефонаў кватэр і арганізацый, якая аказвае паслугі пры ўдзеле аператара і прадугледжвае агучванне лічбаў стацыянарнага тэлефоннага нумара, які просяць, аўтаінфарматарам па прадстаўленых абанентам поўных і няпоўных даных (па прозвішчы, імені, імені па бацьку і дакладным адрасе / па прозвішчы, імені, імені па бацьку або па прозвішчы, імені, імені па бацьку і адрасе (можна частковым); па прозвішчы, імені, імені па бацьку і раёну пражывання; па найменні арганізацыі; па змененым нумары тэлефона). У рамках аднакратнага звароту ў службу па нумары 109 прадастаўляецца інфармацыя пра нумар тэлефона адной фізічнай асобы і пры наяўнасці згоды гэтай асобы на прадастаўленне даных аб сваім тэлефонным нумары (г.зн. нумар тэлефона не зняты з даведкі), або прадастаўляецца два нумары тэлефона ў межах адной арганізацыі.

Аплата бярэцца за зварот у даведачна-інфармацыйную службу, і дадаткова бярэцца аплата за поўную і няпоўную хвіліну мясцовага тэлефоннага злучэння. Пры доступе да службы па нумары 109 абанентаў сеткі сотавай рухомай электрасувязі бярэцца аплата па тарыфах аператара мабільнай сеткі.

166 - даведачна-інфармацыйная служба, якая прадстаўляе пры ўдзеле аператара паслугу па прыёме тэлеграм з кватэрных тэлефонаў.

Аплата бярэцца па тарыфах на паслугі тэлеграфнай сувязі і дадаткова бярэцца аплата за поўную і няпоўную хвіліну мясцовага тэлефоннага злучэння.

164 - даведачна-інфармацыйная служба, якая прадстаўляе інфармацыю з выкарыстаннем аўтаінфарматара аб выстаўленых да аплаты сумах (суме запазычанасці) за паслугі сувязі, якія аказваюцца РУП «Белтэлекам» у разрэзе перыядычных і пачасовых паслуг і прадугледжвае прадастаўленне інфармацыі пра суму запазычанасці за мінулы перыяд (месяц), авансах. Выдача інфармацыі пра налічэнні па паслугах за бягучы перыяд не ажыццяўляецца. Аўтаінфарматар службы па нумары 164 выдае даведку абаненту па ўсіх абаненцкіх нумарах, аб"яднаным у адзін асабісты рахунак, у разрэзе неаплачаных сум па групах паслуг, а менавіта:

  • паслугі мясцовай тэлефоннай сеткі;
  • паслугі міжгародняй сувязі;
  • паслугі даведачна-інфармацыйных службаў РУП "Белтэлекам";
  • абанементная плата;
  • іншыя паслугі РУП «Белтэлекам».

Аплата за факт выдачы інфармацыі аб запазычанасці не бярэцца, а выстаўляецца толькі пачасовая аплата за кожную поўную і няпоўную хвіліну мясцовага злучэння.

188 - служба, якая прадстаўляе пасродкам аўтаінфарматара інфармацыю аб дакладным бягучым часе на момант звароту (даныя запытваюцца ад крыніцы эталоннага часу). Паслуга прадастаўляецца на беларускай мове.

Аплата бярэцца па тарыфе за аказаную паслугу і дадаткова бярэцца аплата за поўную і няпоўную хвіліну мясцовага тэлефоннага злучэння. Пры доступе да службы па нумары 188 абанентаў сеткі сотавай рухомай электрасувязі бярэцца аплата па тарыфах аператара мабільнай сеткі.

190 - даведачна-інфармацыйная служба (ГарІнфаСэрвіс). У рамках аднакратнага звароту абанентаў у службу 190 аператар выдае не больш за тры нумары кватэрных тэлефонаў, альбо тэлефоны не больш трох арганізацый. Паслуга аказваецца пры ўдзеле аператара і прадугледжвае прадастаўленне разнастайнай інфармацыі:

- адрасы устаноў, прыналежнасць да жыллёва-эксплуатацыйнага ўпраўлення або да паліклінікі, курсы валют, рэжым работы ўстаноў, рэпертуар тэатраў і кінатэатраў, і да т.п.

Аплата бярэцца па тарыфе за аказаную паслугу (штохвілінна) і дадаткова бярэцца аплата за поўную і няпоўную хвіліну мясцовага тэлефоннага злучэння. Пры доступе да службы па нумары 190 абанентаў сеткі сотавай рухомай электрасувязі спаганяецца аплата па тарыфах аператара мабільнай сеткі.

199 - даведачна-інфармацыйная служба аб нумарах тэлефонаў экстранных службаў. Паслуга аказваецца пры ўдзеле аператара і прадугледжвае агучванне аўтаінфарматарам лічбаў стацыянарнага тэлефоннага нумара, які просяць, наступных груп арганізацый: аварыйныя і спецыяльныя службы, бальніцы, выцвярэзнікі, шпіталі, дыспансеры, жаночыя кансультацыі, МРЭК, апорныя пункты, паліклінікі, радзільныя дамы, медыцынскія цэнтры (дзяржаўныя).

Аплата за паслугу не бярэцца, выстаўляецца толькі пачасовая аплата за поўную і няпоўную хвіліну мясцовага тэлефоннага злучэння. Пры доступе да службы па нумары 199 абанентаў сеткі сотавай рухомай электрасувязі бярэцца аплата па тарыфах аператара мабільнай сеткі.

Тарыфы на даведачна-інфармацыйныя паслугі, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года
№ п/п Найменне паслуг
Тарыфы без уліку падатку на даданую вартасць, рублёў 
1 Даведка (інфармацыя) аб нумарах тэлефонаў насельніцтва, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па поўных ці няпоўных дадзеных (за выключэннем аварыйных, даведачных, экстраных службаў і медыцынскіх устаноў) (109), за паслугу 
0,2950
2 Пры прадастаўленні даведкі (інфармацыі) у начны час (з 22.00 да 06.00) плата спагняецца па падпункце 1 з прымяненнем каэфіцыента 2 
 
3 Пры прадастаўленні паслуг з тэлефонаў, уключаных у "Сістэму аператыўнага абвесткі аб праведзеных злучэннях" плата спаганяецца па пункце 1
 
4 ГарІнфаСэрвіс (190), за хвіліну
0,35
5 Даведачна-інфармацыйныя паслугі, якія прадастаўляюцца аўтаінфарматарам
 
  службы часу (188), за паслугу
0,0450
6 У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.
 

Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/business/polnyi-spisok-spravochno-informatsionnykh-uslug-rup-beltelekom