| 1 |
Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі па эфірнай трансляцыі гукавых і тэлевізійных праграм. |
| 2 |
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы, якія аказваюцца юрыдычным асобам (дадатак 93), устаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць бярэцца згодна з заканадаўствам. |
| |
Паслугі электрасувязі па эфірнай трансляцыі гукавых і тэлевізійных праграм па заказах дзяржаўных арганізацый, закрытых акцыянерных таварыстваў "Другі нацыянальны тэлеканал", "Сталічнае тэлебачанне" (дадатак 92) вызваленыя ад абкладання падаткам на дададзеную вартасць у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2011г. № 145. |
| 3 |
Кошт адной гадзіны вяшчання адной праграмы, уключанай у лічбавай паток, разлічваецца зыходзячы з тарыфу за адну гадзіну вяшчання радыёперадатчыка тэлевізійнага лічбавага (п. 2 дадаткаў 92, 93) па наступнай формуле: |
| |
Спр = Тцп х СОmax / ССО, |
| |
дзе |
| |
Спр - кошт адной гадзіны вяшчання адной праграмы; |
| |
Тцп - тарыф за адну гадзіну вяшчання лічбавага перадатчыка; |
| |
СОmax - максімальны сярэднесутачны аб'ём вяшчання адной праграмы ўключанай у лічбавы паток (гадзін); |
| |
ССО - сумарны сярэднясутачны аб'ём вяшчання ўсіх праграм, уключаных у лічбавы пакет, адным перадатчыкам (гадзін). |
| |
Пры разліку прагназуемага кошту адной гадзіны вяшчання адной праграмы сутачны аб'ём вяшчання прымаецца ў адпаведнасці з інфармацыяй, прадстаўленай тэлерадыёкампаніямі на бягучы год. |
| |
Пры разліку фактычнага кошту адной гадзіны вяшчання адной праграмы аб'ём вяшчання прымаецца ў адпаведнасці з актамі выкананых работ, пры гэтым разлік сярэднесутачнага аб'ёму вяшчання ў гадзінах па кожнай праграме ажыццяўляецца штомесяц шляхам дзялення фактычна аб'ёму вяшчання, які падлягае аплаце, па канкрэтнай праграме за мінулы месяц на колькасць перадатчыкаў і на каляндарную колькасць дзён месяца. |
| 4 |
Разлік тарыфу за адну гадзіну вяшчання перадатчыка па прамежкавых значэннях магутнасці ажыццяўляецца па формуле: |
| |
Тпр = Тn + (Тn+1 - Тn) / (Рn+1 - Рn) х Р, |
| |
дзе |
| |
Тпр - тарыф за адну гадзіну вяшчання прамежкавага значэння магутнасці, руб; |
| |
Тn - тарыф перадатчыка пазіцыі "n", руб; |
| |
Тn+1 - тарыф перадатчыка пазіцыі "n+1", руб; |
| |
Рn - магутнасць перадатчыка пазіцыі "n", руб; |
| |
Рn+1 - магутнасць перадатчыка пазіцыі "n+1", руб; |
| |
Р - прырост магутнасці адносна магутнасці перадатчыка пазіцыі "n". |