Персанальны менеджэр

Прапануем скарыстацца паслугамі персанальнага менеджэра, у абавязкі якога ўключаны наступныя функцыі:

  • прадастаўленне кансультацыі па ўсіх узніклых пытаннях, звязаных з аказаннем паслуг РУП «Белтэлекам»;
  • інфармаванне аб усіх зменах ва ўмовах аказання паслуг, аб укараненні новых паслуг;
  • правядзенне прэзентацыі ў Вашым офісе (пры неабходнасці);
  • каардынацыя, выкананне альбо кантроль выканання работ па падключэнні/змене паслуг іншымі падраздзяленнямі;
  • падрыхтоўка, а, пры неабходнасці, дастаўка патрэбнага пакета дакументаў пры падключэнні/змене паслуг;
  • распрацоўка комплексных рашэнняў, зыходзячы з патрэб Абанента;
  • рашэнне любых пытанняў у частцы паслуг, якія аказваюцца РУП «Белтэлекам» на кваліфікаваным прафесійным узроўні з улікам Вашых інтарэсаў;
  • узаемадзеянне са спецыялістамі тэхнічных і эканамічных службаў, а таксама са спецыялістамі з іншых філіялаў пры неабходнасці вырашэння пытанняў па паслугах электрасувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Паслуга аказваецца юрыдычнай асобе і індывідуальнаму прадпрымальніку, які з'яўляецца адначасова абанентам некалькіх (не менш за 3-х) паслуг электрасувязі з наступнага пераліку:

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы ўстаноўлены без уліку падатку на даданую вартасць. Падатак на даданую вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам.
Тарыфы на дадатковыя паслугі, якія аказваюцца РУП "Белтэлекам" юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам
Уводзяцца з 1 студзеня 2022 года
№ п/п Віды паслуг Тарыф без уліку падатку на даданую вартасць, рублёў
6

Дадатковая паслуга «Персанальны менеджэр», у месяц

125,00


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/business/additional-services/personalnyi-menedzher