SMS-рассылка
РУП «Белтэлекам» прапануе вам зручнае рашэнне па адпраўцы SMS-паведамленняў. Выкарыстоўваючы базу мабільных нумароў Вашых кліентаў, вы можаце аператыўна праінфармаваць іх пра зніжкі, акцыі, а таксама прадастаўляць іншую карысную інфармацыю з дапамогай SMS.
Што мы прапануем?
- масавую рассылку
- высокую хуткасць дастаўкі паведамленняў
- зручны кабінет карыстальніка для стварэння паведамленняў
- літарнае або літарна-лічбавае імя карыстальніка на ваш выбар
- аплату толькі за дасланыя паведамленні (адсутнасць штомесячнай абанементнай платы)
- даступны кошт
Рассылка SMS-паведамленняў ажыццяўляецца заказчыкам паслугі з дапамогай спецыялізаванага партала кіравання паслугай.
Найбольш поўныя ўмовы аказання паслугі выкладзены ў Парадку аказання паслугі.
| Тарыфы на паслугі электрасувязі, якія прадстаўляюцца з прымяненнем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў (ЦАВ), якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам | ||
| Уводзяцца з 1 верасня 2025 года | ||
№ п/п | Найменне паслуг | Тарыфы без уліку падатку на дададзеную вартасць, беларускіх рублёў |
1 | SMS-рассылка, за кожнае адпраўленае заказчыкам SMS-паведамленне | 0,0312 |
2 | Захаванне Альфа-імя, у месяц | 1,36 |
2 | Мiжнародная SMS-рассылка, за кожнае адпраўленае заказчыкам SMS-паведамленне | |
2.1 | у сеткi замежных аператараў (за выключэннем сетак аператараў Расійскай Федэрацыі) | 0,48 |
2.2 | у сеткi замежных аператараў Расійскай Федэрацыі | 1,20 |
3 | Рэгістрацыя і/або выкарыстанне альфа-iмя, за адзін раз | |
3.1 | Група I | 44,00 |
3.2 | Група II | 365,00 |
4 | Рэгістрацыя і/або выкарыстанне альфа-iмя, штогадовы плацеж | |
4.1 | Група I | 395,00 |
5 | Рэгістрацыя і/або выкарыстанне альфа-iмя, штомесячна | |
5.1 | Група I | 45,00 |
5.2 | Група II | 105,00 |
5.3 | Група III | 160,00 |
5.4 | Група IV | 195,00 |
5.5 | Група V | 235,00 |
Заўвагі. | ||
1 | Тарыфы на паслугу устаноўлены без уліку падатку на дададзеную вартасць. Падатак на дададзеную вартасць спагняецца згодна з заканадаўствам. | |
2 | Плата за захаванне альфа-імя па пункце 5 збіраецца з карыстальнікаў паслугай у выпадку адсутнасці адпраўленых SMS-паведамленняў за папярэдні месяц. | |