Парадак аказання паслугі «Аўдыяінфармаванне»

Папярэдняя, якая страціла сілу, версія Парадку аказання паслугі «Аўдыяінфармаванне»

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Гэты дакумент устанаўлівае парадак узаемаадносін паміж Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам электрасувязі «Белтэлекам» (далей - Аператар) і юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі (далей Абанентамі), якія заказваюць або выкарыстоўваюць паслугу «Аудыяінфармаванне» (далей - Паслугу), якая прадстаўляецца Аператарам.
1.2. Паслуга не прадастаўляецца аператарам сувязі, якія маюць ліцэнзію на аказанне паслуг электрасувязі, выдадзеную ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2010 N 450 "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці".
1.3. Пры карыстанні Паслугай і давядзенні інфармацыі да абанентаў сеткі стацыянарнай электрасувязі Рэспублікі Беларусь (далей - абанент ССЭ) Абанент абавязаны выконваць дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Закон Рэспублікі Беларусь "Аб рэкламе".
1.4. Абанент нясе адказнасць перад абанентамі ССЭ за якасць  інфармацыі, якая прадастаўляецца, яе змест і дакладнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
1.5. Абанент самастойна арганізоўвае работу са зваротамі абанентаў ССЭ паводле дзеючых Законаў Рэспублікі Беларусь: «Аб абароне правоў спажыўцоў», «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Усе прапановы, звароты і прэтэнзіі абанентаў ССЭ адносна атрыманай інфармацыі прымаюцца і разглядаюцца Абанентам. У выпадку паступлення Аператару зваротаў і скаргаў абанентаў ССЭ, у тым ліку адмоваў ад аўдыяінфармавання Абанентам, звароты перадаюцца для адказу Абаненту.
1.6. Пры аказанні Паслугі Аператар выкарыстоўвае абсталяванне, сертыфікаванае ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.
1.7. У рамках Паслугі Абаненту па пісьмовым звароце можа быць прадастаўлены платны дадатковы сэрвіс па запісу/перазапісу аўдыяфайла (галасавога паведамлення).
1.8. Паслуга не з'яўляецца патэнцыйна небяспечнай для жыцця, здароўя і спадчыннасці чалавека, маёмасці і навакольнага асяроддзя.


2. ТЭРМІНЫ, АЗНАЧЭННІ І СКАРАЧЭННІ
У гэтым Парадку прымяняюцца наступныя тэрміны з адпаведнымі азначэннямі:
2.1. Абанент – юрыдычная асоба ці індывідуальны прадпрымальнік (за выключэннем аператараў сувязі, якія маюць ліцэнзію на аказанне паслуг электрасувяз, выдадзеную ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2010 N 450 "Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці"), які заключыў з Аператарам дагавор аб аказанні паслуг электрасувязі (далей – Дагавор) і Дадатак аб аказанні Паслугі  да Дагавора (далей – Дадатак).
2.2. Аўдыяфайл - файл, які змяшчае гуказапіс (галасавое паведамленне) і будзе прайгравацца па тэлефоне абаненту ССЭ пры адказе канцавога абсталявання.
2.3. Аўтэнтыфікацыйныя даныя - унікальныя лагін (login) і пароль (password) Абанента, якія выдзяляюцца Аператарам Абаненту для доступу да Паслугі.
2.4. Аператар - Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».
2.5. Паслуга «Аўдыяінфармаванне» - гэта паслуга электрасувязі (тэлематычная паслуга) па прадастаўленні Абанентам магчымасці ажыццяўлення аўтаматызаванага тэлефоннага апавяшчэння абанентаў ССЭ згодна індывідуальнай базе нумароў Абанента з прайграваннем аўдыяфайлаў, запісаных Аператарам або Абанентам самастойна.
2.6. Web-партал - інфармацыйны рэсурс Аператара, які дае магчымасць Абаненту самастойна кіраваць Паслугай.

У гэтым Парадку прымяняюцца наступныя скарачэнні:
ССЭ - сетка стацыянарнай электрасувязі.

3. АФАРМЛЕННЕ ДАГАВОРНЫХ АДНОСІН
3.1. Паслуга прадастаўляецца ў рамках заключанага Дагавора аб аказанні паслуг электрасувязі (далей - Дагавор) і Дадатку аб аказанні паслугі «Аўдыяінфармаванне» (далей - Дадатак), які з'яўляецца неад'емнай часткай Дагавора.
3.2. Кансультацыі і афармленне дагаворных адносін на Паслугу ажыццяўляюцца ў службах продажаў Аператара.
3.3. Для атрымання Паслугі Абаненту неабходна не менш чым за 15 рабочых дзён да плануемай даты правядзення аўдыяінфармавання накіраваць у службу продажаў заяву на аказанне Паслугі (з указаннем тэксту галасавога паведамлення ў выпадку заказу платнага сэрвісу па запісе аўдыяфайла).
3.4. Аказанне Паслугі афармляецца шляхам заключэння з Абанентам Дагавора і Дадатку.
3.5. У Дагаворы і Дадатку ўсталёўваюцца ўзаемныя правы і абавязкі Аператара і Абанента.
3.6. Дадатковы платны сэрвіс па запісе аўдыяфайла прадастаўляецца па заяўцы Абанента дадаткова да Паслугі і фіксуецца ў Бланку заказу, які з'яўляецца неад'емнай часткай Дадатку.
3.7. Для атрымання дадатковага платнага сэрвісу па запісе аўдыяфайла падчас карыстання Паслугай Абаненту неабходна не менш чым за 10 рабочых дзён да плануемай даты правядзення апавяшчэння накіраваць у службу продажаў Аператара заяву на аказанне дадатковай паслугі і падпісаць адпаведны Бланк заказу да Дадатку.
3.8. Працэдура заключэння Дагавора і Дадатку выконваецца згодна з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў Аператара і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

4. ПАТРАБАВАННІ ДА АЎДЫЯФАЙЛА
4.1. Тэхнічныя патрабаванні да аўдыяфайла:
- фарматы «VOX» или «WAV»;
- працягласць не больш 1 хвіліны.
4.2. У галасавым паведамленні аўдыяфайла для абанентаў ССЭ павінна быць абавязкова ўказана:
- поўнае найменне Абанента,
- мэта інфармавання,
- кантактная інфармацыя для паведамленняў абанентаў ССЭ (нумар тэлефона, адрас, e-mail і г.д.).
4.3. Тэкст галасавога паведамлення аўдыяфайла павінен быць агучаны гучным, выразным голасам без выкарыстання аўдыяэфектаў і фонавых шумоў (у т.л. без выкарыстання фонавага музычнага суправаджэння, павінен агучвацца голасам без дэфектаў маўлення ў павольным тэмпе, зразумелым для ўспрымання).
4.4. Абанент абавязаны забяспечыць адпаведнасць зместа галасавога паведамлення аўдыяфайла наступным патрабаванням:

  • Не прапагандаваць прама ці ўскосна ажыццяўляенне дзеянняў, якія караюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • Не змяшчаць звесткі, якія складаюць дзяржаўную альбо iншую спецыяльна ахоўваемую законам тайну, заклік да захопу ўлады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці рэспублікі;
  • Не распальваць нацыянальную, сацыяльную, расавую, рэлігійную нецярпімасць або варожасць;
  • Не прапагандаваць вайну ці агрэсію;
  • Не замахвацца на маральнасць, гонар і годнасць грамадзян;
  • Не ўтрымліваць звесткі, якія няславяць кіраўнікоў дзяржаўных органаў, статус якіх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;
  • Не ўтрымліваць ненарматыўную лексіку і іншыя звесткі, выкарыстанне і распаўсюджванне якіх з'яўляецца парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
  • Адпавядаць сацыяльным, маральным і этычным прынцыпам.

Адказнасць за захаванне названых патрабаванняў нясе Абанент.
4.5. У выпадку выкарыстання Абанентам Паслугі ў рэкламных мэтах і прайгравання аўдыяфайлаў, якія змяшчаюць рэкламу, Абанент абавязаны кіравацца дзеючым законам Рэспублікі Беларусь "Аб рэкламе" і нясе поўную адказнасць за неналежную рэкламу.

5. АКТЫВАЦЫЯ І АКАЗАННЕ ПАСЛУГІ
5.1. Паслуга становіцца даступнай Абаненту з 00:00 гадзін даты, названай у Бланку заказу да Дадатку аб аказанні Паслугі (калі Абанент заказвае Паслугу з адтэрмінаванай датай актывацыі). Калі дата актывацыі Паслугі адпавядае даце падпiсання Бланка заказу - Паслуга становіцца даступнай абаненту на працягу даты падпісання.
5.2. Паслуга даступная Абаненту 24 гадзіны ў суткі, 7 дзён на тыдзень. Перыяд часу для абвесткі абанентаў ССЭ абмежаваны часавым інтэрвалам з 8.00 ч. Да 21.00 ч.
5.3. Доступ да Паслугі часова спыняецца, калі Паслуга своечасова не аплачана.
5.4. Доступ да Паслугі аднаўляецца пасля аплаты Абанентам выстаўленага рахунку.
5.5. Для адмовы ад Паслугі Абаненту неабходна звярнуцца ў службу продажаў Аператара для скасавання Дадатку.
5.6. Поўнае спыненне прадастаўлення Абаненту Паслугі ажыццяўляецца пасля скасавання Дадатку да Дагавора.
5.7. Для карыстання Паслугай Абаненту неабходны доступ у сетку інтэрнэт.
5.8. Карыстальнік ажыццяўляе ўваход на персанальную старонку карыстальніка Web-партала па адрасе: http://voice.beltelecom.by па прадстаўленых прадстаўніком Аператара Аўтэнтыфікацыйных дадзеных.
5.9. Абанент самастойна запампоўвае ўласную базу даных тэлефонных нумароў абанентаў ССЭ праз інтэрфейс Web-партала Паслугі ў фармаце электронных табліц «Excel» або ўводзіць уручную да 10 нумароў. Тэлефонныя нумары ў базе павінны быць уведзены ў міжнародным фармаце: +375 (код горада) (нумар тэлефона).
5.10. Абанент можа самастойна ажыццявіць запіс аўдыяфайла ў фарматах: «WAV, A-law, 8 kHz, 64 kbps» або «VOX, ADPCM, 6 kHz, 4 bit», прычым у «VOX» - з дапамогай адмысловага праграмнага забеспячэння, загружанага на камп'ютар з выкарыстаннем спасылкі на Web-партале, альбо скарыстацца дадатковым платным сэрвісам Аператара - запісам аўдыяфайла.
5.11. Максімальны тэрмін захоўвання інфармацыі на карыстальніцкім web-партале па праведзеных кампаніях аўдыяінфармавання складае 365 дзён.
5.12. Падчас правядзення кампаніі аўдыяінфармавання Абанент мае магчымасць прыпыніць/аднавіць аўдыяінфармаванне абанентаў ССЭ без змены параметраў настройкі аўдыяінфармавання.
5.13. Абанент самастойна ажыццяўляе настройку параметраў часовага інтэрвалу аўдыяінфармавання:
- па даце (тэрмін планаванай кампаніі аўдыяінфармавання не можа быць зададзены больш, чым на 30 каляндарных дзён наперад);
- па часе;
- асобна для выходных і працоўных дзён;
і актывуе аўдыяінфармаванне на персанальнай старонцы карыстальніка Web-партала.
5.14. У рамках аказання Паслугі колькасць спроб аўдыяінфармавання на заняты тэлефонны нумар абанента ССЭ і/або ў выпадку неадказу можа складаць ад 1 (адной) да 5 (пяці) спроб. Інтэрвал паміж званкамі ўстанаўліваецца ў дыяпазоне ад 3 хвілін да 12 гадзін з фіксаванымі значэннямі ў 3, 5, 15, 30, 45 хвілін і 1, 3, 6, 8, 12 гадзін.
5.15. Пры наяўнасці адмоў з боку абанентаў ССЭ ад атрымання любой інфармацыі/рэкламы пры дапамозе тэлефоннай сувязі, якія паступілі Аператару, тэлефонны нумар абанента ССЭ выключаецца з аўдыяінфармавання ўсіх Абанентаў Паслугі.
5.16. Пры жаданні абанента ССЭ адмовіцца ад атрымання інфармацыі/рэкламы канкрэтнага Абанента гэты зварот перадаецца Абаненту для выканання ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства.

 

6. АЎТЭНТЫФІКАЦЫЙНЫЯ ДАНЫЯ
6.1. Для доступу да Паслугі Абанент выкарыстоўвае Аўтэнтыфікацыйныя даныя, захаванне канфідэнцыяльнасці якіх Абанент забяспечвае самастойна.
6.2. Абаненту забараняецца выкарыстанне Аўтэнтыфікацыйных даных трэціх асоб для доступу да Паслугі, а таксама забараняецца распаўсюджваць такія даныя ў агульнадаступных рэсурсах сеткі Інтэрнэт і іншымі магчымымі спосабамі.
6.3. Абанент нясе адказнасць за ўсе здзейсненыя дзеянні ў аб'ёме магчымасцяў Паслугі, якія былі выкананы пад Аўтэнтыфікацыйнымі данымі Абанента.
6.4. Аператар не нясе адказнасць за неправамерныя дзеянні Абанента, учыненыя пры выкарыстанні Паслугі, выкананыя пад Аўтэнтыфікацыйнымі данымі Абанента.
6.5. Пароль доступу да Паслугі можа быць зменены Абанентам самастойна. Аднаўленне пароля (у выпадку, калі Абанент забыў пароль) ажыццяўляецца пры звароце Абанента ў службу продажаў Аператара.

7. ПАРАДАК АПЛАТЫ ПАСЛУГІ
7.1. Аплата Паслугі ажыццяўляецца Абанентам на ўмовах і ў тэрміны, вызначаныя Дадаткам да Дагавора, у адпаведнасці з зацверджанымі Аператарам тарыфамі.
7.2. Для аплаты Паслугі прымяняецца крэдытная форма аплаты па факце выкарыстання Абанентам Паслугі.
7.3. Разліковы перыяд аказання Паслугі роўны каляндарным месяцу.
7.4. Кошт Паслугі вызначаецца колькасцю праведзеных спроб аўдыяінфармавання за каляндарны месяц, памножаны на тарыф. Спробай аўдыяінфармавання, якая адбылася, лічыцца атрыманне сігналу адказу ад канцавога станцыйнага абсталявання (зняцце трубкі тэлефоннага апарата, уключэнне аўтаадказніка ў абанента) з 1-ай секунды незалежна ад працягласці выкліку. У выпадку, калі абанент ССЭ завершыць выклік пасля 1-ай секунды адказу і пачатку прайгравання аўдыяфайла - таксама лічыцца, што спроба аўдыяінфармавання адбылася. Пры неадказе і занятасці абанента ССЭ аплата за Паслугу з Абанента не збіраецца.
7.5. Налічэнне кошту Паслугі ажыццяўляецца з дня яе прадастаўлення Аператарам.
7.6. Кошт заказанага Абанентам дадатковага сэрвісу па запісе галасавога паведамлення разлічваецца згодна з дзеючымі тарыфамі Аператара і штомесяц уключаецца ў агульную суму налічэнняў за Паслугу.
7.7. Сума налічэнняў за Паслугу за мінулы месяц уключаецца ў агульны рахунак за паслугі электрасувязі і падлягае аплаце Абанентам не пазней за 1-е чысло месяца, наступнага за месяцам выстаўлення платы.
7.8. У выпадку наяўнасці ў Абанента непагашанай запазычанасці па аплаце на працягу 30 дзён з дня прыпынення доступу да Паслугі, дзеянне Дадатку спыняецца.
7.9. Тарыфы на Паслугу не прадугледжваюць аплату паслуг доступу ў сетку інтэрнэт (для доступу да Web-парталу).
7.10. Інфармацыя аб дзеючых тарыфах на Паслугу даступная на сайце Аператара http://beltelecom.by.

8. ТЭХНІЧНАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ І ПАДТРЫМКА АБАНЕНТА
8.1. Планавае тэхнічнае абслугоўванне.
8.1.1. Аператар плануе і ажыццяўляе перыядычнае тэсціраванне, наладку і рамонт абсталявання, неабходнага для забеспячэння якаснага прадастаўлення Паслугі.
8.1.2. Магчымыя перапынкі прадастаўлення Паслугі абумоўлены неабходнасцю правядзення на абсталяванні Аператара перыядычных планава-прафілактычных работ, рамонтна-аднаўленчых работ.
8.1.3. Інфармацыя пра час і працягласць планава-прафілактычных работ размяшчаецца на сайце http://beltelecom.by.
8.2. Служба тэхнічнай падтрымкі Абанентаў.
8.2.1. Служба тэхнічнай падтрымкі Абанентаў Паслугі функцыянуе на базе службаў тэлефоннай сувязі Аператара.
8.2.2. Зварот да службы тэхнічнай падтрымкі Абанентаў Паслугі ажыццяўляецца па тэлефонным нумары 123.

9. ПРАД'ЯЎЛЕННЕ РЭКЛАМАЦЫЙ, ВЫРАШЭННЕ РОЗНАГАЛОССЯЎ
9.1. Пры невыкананнi або неналежным выкананнi Аператарам абавязацельстваў, абумоўленых у дагаворных адносінах на прадастаўленне Паслугі, Абанент мае права прад'явіць рэкламацыю Аператару.
9.2. Рэкламацыя прад'яўляецца ў пісьмовым выглядзе.
9.3. Аператар разглядае рэкламацыю Абанента згодна з патрабаваннямі заканадаўства і стандартаў прадпрыемства па разглядзе зваротаў карыстальнікаў.
9.4. Рознагалоссі, звязаныя з дагаворнымі адносінамі, якія не могуць быць вырашаныя бакамі шляхам перамоваў, а таксама ў парадку разгляду рэкламацый, разглядаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

10. УНЯСЕННЕ ЗМЯНЕННЯЎ І ЎВЯДЗЕННЕ Ў ДЗЕЯННЕ ПАРАДКУ
10.1. Гэты Парадак устанаўліваецца Аператарам самастойна.
10.2. Аператар мае права па сваім меркаванні ўносіць змены (дапаўненні) у гэты Парадак, публікуючы гэты Парадак з улікам унесеных змяненняў і/або дапаўненняў на сайце Аператара http://beltelecom.by.
10.3. Гэты Парадак уступае ў сілу з моманту яго зацвярджэння Аператарам.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/business/additional-services/audioinformirovanie/poryadok-okazaniya-uslugi-audioinformirovanie