Прадастаўленнне ў карыстанне прыватных міжнародных каналаў (IPLC)

Паслуга IPLC - паслуга прадастаўлення ў карыстанне прыватных міжнародных каналаў (International Private Leased Circuit) пабудавана на ўласных магістральных SDH / DWDM каналах і сетках партнёраў і дае магчымасць арганізаваць злучэнні point-to-point (кропка-кропка), point-to-multipoint (кропка-шматкропка). Гэтыя злучэнні, дазваляюць прапускаць розныя віды трафіку, уключаючы даныя, голас і відэа, у рэальным часе, з гарантаванай прапускной здольнасцю і высокім узроўнем даступнасці сэрвісу для крытычна важных дадткаў.

Прапускная здольнасць: ад 64 Кбіт/с да 100 Гбіт/c.

Тэхналогіі: SDH, EoSDH, Ethernet L2 / L3 VPN, MPLS.

Транспартная сетка РУП «Белтэлекам» і ўзаемадзеянне з міжнароднымі партнёрамі сумежных дзяржаў.

Пры неабходнасці падаўжэння міжнароднага канала да офіса заказчыка (апошняя міля) прадастаўляюцца маршрутызатары, мадэмы ці іншае абсталяванне (у тым ліку з падтрымкай QinQ).

Перавагі:

  • надзейнае злучэнне з высокай устойлівасцю да несанкцыянаванага ўмяшання ў распараджэнні заказчыка 24/7/365 (366);
  • высокая якасць сувязі каналаў, якія прадстаўляюцца заказчыкам: даступнасць 99,5% і вышэй;
  • нізкая затрымка (Мінск - Франкфурт: 21,2 мс, Мінск - Масква: 10,5 мс);
  • сучаснае высакахуткаснае абсталяванне сувязі перадавых вытворцаў;
  • выкарыстанне ўласных магістральных і валаконна-аптычных ліній сувязі;
  • стопрацэнтны «гарачы» рэзерв па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • магчымасць арганізацыі апошняй мілі па ВОЛС або медзі аператыўна ў любую кропку Рэспублікі Беларусь з прадастаўленнем абсталявання;
  • маніторынг працаздольнасці канала і кваліфікаваная тэхнічная падтрымка 24/7/365 (366);
  • магчымасць пабудовы каналаў як без рэзервавання, так і са стопрацэнтным рэзерваваннем, а таксама поўным геаграфічным разнясеннем;
  • магчымасць выбару аператара-партнёра, які адказвае за міжнародную частка канала.

Мы прапануем заказчыкам рашэнне ўсіх тэлекамунікацыйных задач кампаніі па транзіту трафіку, у любую краіну свету, з дапамогай мадэлі цэнтралізаванага абслугоўвання OSS (One-Stop Shopping), што дазваляе заказаць адначасова ўсе складнікі канала, заключыць дагавор і аплачваць паслугу па адзіным рахунку, а таксама магчымасць аплаты толькі за нацыянальны ўчастак.

Даведкі па пытаннях прадастаўлення ў карыстанне міжнародных каналаў сувязі можна атрымаць у спецыялістаў Упраўлення па арганізацыі продажаў РУП «Белтэлекам»:

  • Кантактны тэлефон: +375 (17) 217-12-42 і +375 (17) 217-12-89,
  • Электронная пошта для накіравання папярэдніх заявак: isales@main.beltelecom.by.
Тарыфы на паслугі па прадастаўленні ў карыстанне лічбавых міжнародных каналаў
Уводзяцца з 1 студзеня 2024 года
№ п/п
Найменне паслуг
Тарыф без уліку падатку на дабаўленую вартасць, рублёў
1
Інсталяцыя міжнароднага канала з улікам арганізацыі канала сувязі ад месца размяшчэння абсталявання абанента да вузла электрасувязі, сродкамі РУП "Белтэлекам", адначасова
1 200,00
2
Інсталяцыя міжнароднага канала без уліку арганізацыі канала сувязі ад месца размяшчэння абсталявання абанента да вузла электрасувязі, сродкамі РУП "Белтэлекам",  адначасова
1 170,00
3
Пераiнсталяцыя міжнароднага канала, адначасова
900,00
4

Тарыфы на прадастаўленне ў карыстанне лічбавых міжнародных каналаў, у месяц:

 
 
4.1

да 128 Кбіт/с, уключна

245
4.2

да 256 Кбіт/с, уключна

450
4.3

да 512 Кбіт/с, уключна

800
4.4

да 1 Мбіт/с,уключна

1 200
4.5

да 2 Мбіт/с,уключна

1 680
4.6

да 4 Мбіт/с,уключна

2 160
4.7

да 6 Мбіт/с,уключна

2 640
4.8

да 8 Мбіт/с,уключна

3 120
4.9

да 10 Мбіт/с,уключна

3 600
4.10

да 20 Мбіт/с,уключна

5 300
4.11

да 30 Мбіт/с,уключна

5 430
4.12

да 40 Мбіт/с,уключна

5 560
4.13

да 50 Мбіт/с,уключна

5 690
4.14

да 60 Мбіт/с,уключна

5 820
4.15

да 70 Мбіт/с,уключна

5 950
4.16

да 80 Мбіт/с,уключна

6 080
4.17

да 90 Мбіт/с,уключна

6 210
4.18

да 100 Мбіт/с,уключна

6 340
4.19
за кожныя наступныя 10 Мбіт/с уключна, звыш падпунктаў 4.1-4.18
95
5. Архіўныя тарыфы на прадастаўленне ў карыстанне лічбавых міжнародных каналаў
№ паз.
Прапускная здольнасць канала
Напрамак канала
Дзяржаўная мяжа
з Літвой
з Латвіяй
з Расіяй
з Украінай
з Польшчай
Тарыф без уліку падатку на дабаўленую вартасць, рублёў
5.1
Плата за прадастаўленне ў карыстанне лічбавага канала для заказчыкаў г. Мінска ў залежнасці ад хуткасці, у месяц:
5.1.1.
64 Кбіт/с
117,23
120,24
126,25
129,26
126,25
5.1.2
128 Кбіт/с
204,41
213,43
222,44
231,46
222,44
5.1.3
192 Кбіт/с
294,59
306,61
321,64
333,67
321,64
5.1.4
256 Кбіт/с
378,76
396,79
411,82
429,86
411,82
5.1.5
384 Кбіт/с
514,03
535,07
559,12
583,16
559,12
5.1.6
512 Кбіт/с
670,34
700,4
733,46
763,52
733,46
5.1.7
768 Кбіт/с
829,66
868,73
904,81
943,88
904,81
5.1.8
1 Мбіт/с
1 010,02
1 055,11
1 100,2
1 145,29
1 100,2
5.1.9
1,5 Мбіт/с
1 208,41
1 262,52
1 316,63
1 373,74
1 316,63
5.1.10
2 Мбіт/с
1 388,77
1 451,9
1 515,02
1 578,15
1 515,02
5.2
Плата за прадастаўленне ў карыстанне лічбавага канала для заказчыкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі (акрамя заказчыкаў г. Мінска) у залежнасці ад хуткасці, у месяц:
5.2.1
64 Кбіт/с
123,25
129,26
132,26
138,28
132,26
5.2.2
128 Кбіт/с
219,44
228,46
237,47
246,49
237,47
5.2.3
192 Кбіт/с
315,63
327,65
339,68
351,7
339,68
59.2.4
256 Кбіт/с
405,81
420,84
438,88
453,91
438,88
5.2.5
384 Кбіт/с
547,09
571,14
595,19
616,23
595,19
5.2.6
512 Кбіт/с
718,43
748,49
778,55
808,61
778,55
5.2.7
768 Кбіт/с
886,77
925,85
964,93
1 001
964,93
5.2.8
1 Мбіт/с
1 079,15
1 124,24
1 172,34
1 217,43
1 172,34
5.2.9
1,5 Мбіт/с
1 292,58
1 346,69
1 403,8
1 457,91
1 403,8
5.2.10
2 Мбіт/с
1 484,96
1 548,09
1 611,22
1 677,35
1 611,22
ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі па прадастаўленні ў карыстанне лічбавых міжнародных каналаў
1
Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі па прадастаўленні ў карыстанне лічбавых міжнародных каналаў
2
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы на паслугі  па прадастаўленні ў карыстанне лічбавых міжнародных каналаў устаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца згодна з заканадаўствам. 
3
Інсталяцыя міжнароднага канала з улікам арганізацыі канала сувязі ад месца размяшчэння абсталявання абанента да вузла электрасувязі сродкамі РУП "Белтэлекам" пункт 1) уключана плата за арганізацыю прамой сувязі.
4
Дадатковая плата за арганізацыю лічбавага міжнароднага канала (пункт 4 падпункты 4.1-4.19) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не спаганяецца.
5
Дадатковая плата за арганізацыю лічбавага міжнароднага канала (пункт 4 падпункты 4.1-4.19) за межамі Рэспублікі Беларусь спаганяецца на дагаворных умовах.
6
Плата за прадастаўленне ў карыстанне міжнароднага лічбавага канала па архіўных тарыфах (пункт 5 падпункты 5.1, 5.2) спаганяецца у залежнасці ад месцазнаходжання заказчыка, напрамку канала і хуткасці канала.
7
Паслуга прадастаўлення ў карыстанне міжнародных лічбавых каналаў можа прадастаўляцца на тэрмін менш чым за адзін месяц.
Пры разліку тэрміну прадастаўлення ў карыстанне міжнародных лічбавых каналаў адзін дзень азначае перыяд працягласцю 24 гадзіны.
Тэрмін прадастаўлення ў карыстанне міжнародных лічбавых каналаў вызначаецца велічынёй, кратнай 24 гадзінам, пачынаючы з моманту, калі канал становіцца даступным, да моманту, калі ён выводзіцца з эксплуатацыі. Калі колькасць дзён, атрыманых такім чынам, утрымлівае няпоўныя 24 гадзіны, то яго трэба акругліць да наступнага цэлага ліку. У гэтым выпадку плата разлічваецца наступным чынам:
 а) за першы дзень: 20 працэнтаў штомесячнай платы;
 б) за кожны наступны дзень, пачынаючы з другога дня: 3,33 працэнта (1/30) штомесячнай платы. Агульная сума за месяц, належная да аплаты кліентам, ні пры якіх абставінах не павінна перавышаць суму штомесячнай платы.
8
Паслуга прадастаўлення ў карыстанне лічбавых міжнародных каналаў па тарыфах (пункт 4) аказваецца на хуткасці да 1 Гбіт/с, звыш 1 Гбіт/с паслуга прадастаўляецца на дагаворных умовах.
9
Пры прадастаўленні ў карыстанне міжнародных каналаў з аналагавым канцавым абсталяваннем плата спаганяецца па архіўных тарыфах на прадастаўленне ў карыстанне лічбавага міжнароднага канала з хуткасцю 64Кбіт/сек.
10
Пры прадастаўленні ў карыстанне міжнародных тэлеграфных каналаў плата спаганяецца па архіўных тарыфах на прадастаўленне ў карыстанне лічбавага міжнароднага канала з хуткасцю 64Кбіт/сек (пункт 5 падпункты 5.1.1, 5.2.1) з прымяненнем паніжальных каэфіцыентаў (Рэкамендацыі D.3 і D.20 МСЭ) у залежнасці ад хуткасці: 50 Бод - 0,25 ; 100 Бод - 0,3; 200 Бод - 0,4.
11
У кошт прадастаўлення ў карыстанне канала ўключаны выдаткі, звязаныя з прадастаўленнем у карыстанне і эксплуатацыйна-тэхнічным абслугоўваннем порта крос-канектара і мадэмаў.
12
Архіўныя тарыфы прымяняюцца толькі па дзеючых дагаворах, заключаных да 31.12.2023 года.

Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/business/additional-services/business-solutions-networking/lines-channels/chastnaya-arenda-mezhdunarodnykh-kanalov