23 сакавіка адбудзецца прамая тэлефонная лінія з генеральным дырэктарам РУП «Белтэлекам»
У суботу, 23 сакавіка, з 9.00 да 12.00 генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Сівадзедаў Сяргей Іванавіч правядзе прамую тэлефонную лінію.
У гэты дзень па тэлефоне (017) 217 10 77 можна будзе задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП "Белтэлекам".
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць П.І.І. па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы.