«Белтэлекам» прапануе новы тарыфны план «Сацыяльны анлім 25»

«Белтэлекам» пашырае лінейку «Сацыяльны» і з 1 красавіка 2019 года прапаноўвае новыя тарыфны план паслугі byfly «Сацыяльны анлім 25».
 
Тарыфны план «Сацыяльны анлім 25» прадугледжвае кругласутачны нелімітаваны доступ да сеткі інтэрнэт на хуткасці 25/12,5 Мбіт/с.
 
Магчымасць падключэння на дадзены тарыфны план прадастаўляецца інвалідам ўсіх груп, сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў, шматдзетным сем'ям, дзіцячым дамам і дзіцячым дамам сямейнага тыпу, ветэранам ВАВ, воінам-інтэрнацыяналістам, а таксама грамадзкім аб'яднанням, якія займаюцца праблемамі пералічаных груп грамадзян.
 

Кошт тарыфнага плану «Сацыяльны анлім 25» складае 14,95 руб. у месяц. Падключыць новы тарыфны план можна ў сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама».


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/beltelekam-prapanue-novy-taryfny-plan-sacyyalny-anlim-25