Паслуга па прадастаўленні аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт

Паслугі аператарам сувязі з'яўляюцца значным сегментам дзейнасці Белтэлекам. Наяўнасць сеткі перадачы даных рэспубліканскага маштабу дазваляе Белтэлекам аказваць аператарам электрасувязі паслугі на тэрыторыі ўсей краіны.
У прыватнасці, для  забеспячэння аператараў электрасувязі паслугамі доступу ў сетку інтэрнэт Белтэлекам прапануе "Паслугу па прадастаўленні аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт". Паслуга аказваецца на хуткасці ад 1 Мбіт/с і больш (з крокам кратнасці 1 Мбіт/с).
Паколькі да паслуг аператарскага класа прад'яўляюцца самыя высокія патрабаванні, у Белтэлекам ажыццяўляецца кругласутачны маніторынг абсталявання, аператарам прадастаўляецца аператыўная інфармацыя аб стане сеткі Інтэрнэт і сеткі Белтэлекам, дзейнічае служба падтрымкі.
Для падключэння абсталявання аператару прадастаўляецца адзін або некалькі партоў (інтэрфейс падключэння Ethernet) на абсталяванні вузлоў перадачы даных РУП «Белтэлекам» у г. Мінску, а таксама ў абласных і раенных цэнтрах пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці. Для арганізацыі падключэння ў рамках паслугі на кожны порт выдзяляюцца тэхналагічныя (без спагнання аплаты) IP-адрасы:
 - пры падключэнні з адрасацыяй па IPv4 – 4 IP-адрасы;
 - пры падключэнні з адрасацыяй па IPv6 – масіў адрасоў /64 (маска падсеткі).

Дадаткова ў рамках паслугі па прадастаўленні аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт заказчыку можа быць прадастаўлена паслуга па абмежаванні доступу да рэсурсаў сеткі Інтэрнэт, уключаных у спіс абмежаванага доступу, і якія змяшчаюць інфармацыю, забароненую або абмежаваную да распаўсюджвання ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Таксама дадаткова ў рамках паслугі заказчыку можа быць прадастаўлены сэрвіс «Абарона ад DDoS-атак». Гэты сэрвіс дазваляе ажыццяўляць маніторынг трафіка і яго абарону ад розных тыпаў размеркаваных атак на адмову ў абслугоўванні сеткавых рэсурсаў і http-сервераў. У рамках аказання сэрвісу заказчыку прадастаўляецца web-інтэрфейс для маніторынгу і кіравання фільтраваннем трафіка». Сэрвіс прадастаўляецца пры ўмове наяўнасці ў заказчыка сумарнай прапускной здольнасці падключэнняў 100 Мбіт/с і больш.

У рамках паслугі ўсім абанентам прадастаўляецца сэрвіс «Глыбокі аналіз сеткавых пакетаў» (Deep Packet Inspection). У рамках  дадзенага сэрвісу ў рэжыме рэальнага часу забяспечваецца:

  • поўны аналіз змесціва пакетаў на узроўнях сеткавай мадэлі OSI ад 2-га да 7-га ўзроўню па пратаколах (уключаючы службовыя), дадатках, сэрвісах;
  • класіфікацыя ідэнтыфікаваных пратаколаў і дадаткаў;
  • выяўленне трафіку віртуальных прыватных сетак (VPN);
  • падтрымка для кіравання трафікам інтэрнэт-пратаколаў версій 4 і 6;
  • поўная падтрымка кіравання трафікам (прыярэтызацыю, маркіроўку, абмежаванне хуткасці (у тым ліку іерархічнае), блакаванне, змяненне параметраў якасці, лагаванне, запіс дампа) па пратаколах, дадатках, сэрвісах, уключаючы VoIP-дадаткі і сэрвісы;
  • кантроль доступу да "чорных" і "белых" спісаў IP-адрасоў і URL з перанакіраваннем на пэўны рэсурс (для http).
Тарыфы на паслугі па прадастаўленні Аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт
Уводзяцца з 16 красавіка 2024 года
№ п/п Найменне паслуг (прапускная здольнасць) Тарыф без уліку падатку на даданую вартасць, беларускіх рублёў 
1 Доступ да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт, у залежнасці ад хуткасці, у месяц:  
1.1 512 Кбіт/сек 13,10
1.2 1 Мбіт/с 16,27
1.3 2 Мбіт/с 23,02
1.4 3 Мбіт/с 34,33
1.5 4 Мбіт/с 45,54
1.6 5 Мбіт/с 56,55
1.7 6 Мбіт/с 67,46
1.8 7 Мбіт/с 78,08
1.9 8 Мбіт/с 87,90
1.10 9 Мбіт/с 97,42
1.11 10 Мбіт/с 106,65
1.12 11 Мбіт/с 115,58
1.13 12 Мбіт/с 124,40
1.14 13 Мбіт/с 134,03
1.15 14 Мбіт/с 143,45
1.16 15 Мбіт/с 152,98
1.17 16 Мбіт/с 161,90
1.18 17 Мбіт/с 171,03
1.19 18 Мбіт/с 179,37
1.20 19 Мбіт/с 188,39
1.21 20 Мбіт/с 196,83
1.22 з 21 Мбіт/с да 25 Мбіт/с уключна звыш падпункта 1.21 за кожны поўны 1 Мбіт/с 9,72
1.23 з 26 Мбіт/с да 30 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21,1.22 за кожны поўны 1 Мбіт/с 9,62
1.24 з 31 Мбіт/с да 40 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.23 за кожны поўны 1 Мбіт/с 9,52
1.25 з 41 Мбіт/с да 50 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.24 за кожны поўны 1 Мбіт/с 9,42
1.26 з 51 Мбіт/с да 60 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.25 за кожны поўны 1 Мбіт/с 9,33
1.27 з 61 Мбіт/с да 70 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.26 за кожны поўны 1 Мбіт/с 9,13
1.28 з 71 Мбіт/с да 80 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.27 за кожны поўны 1 Мбіт/с 9,03
1.29 з 81 Мбіт/с да 90 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.28 за кожны поўны 1 Мбіт/с 8,93
1.30 з 91 Мбіт/с да 100 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.29 за кожны поўны 1 Мбіт/с 8,83
1.31 са 101 Мбіт/с да 155 Мбіт/с уключна звыш падпунктаў 1.21-1.30 за кожны поўны 1Мбіт/с 8,73
1.32 Звыш 155 Мбіт/с  звыш падпунктаў 1.21-1.31 за кожны поўны 1 Мбіт/с 8,63
2 Прадастаўленне доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт, аднаразова 27,78
3 Змена хуткасці доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт, аднаразова 8,40
4 Аутсормінг, у месяц за кожнае падключэнне да 10 Гбіт/с 952,00
ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі па прадастаўленні аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт
1 Сапраўдная Інструкцыя вызначае парадак устанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі па прадастаўленні аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт.
2 У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам тарыфы па прадастаўленні аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт устаноўлены без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Падатак на дабаўленую вартасць спаганяецца згодна з заканадаўствам.
3 Паслуга доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт аказваецца толькі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць ліцэнзію Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на дзейнасць у галіне электрасувязі (Аператарам электрасувязі).
4 Падключэнне новых абанентаў да паслугі доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт, з хуткасцю да 1 Мбіт/с, а таксама пераключэнне існуючых абанентаў на хуткасць да 1 Мбіт/с з 1 сакавіка 2017 года не ажыццяўляецца.
5 Пры прадастаўленні больш за адзін порт у адным пункце падключэння пры ўмове, калі сумарная хуткасць доступу менш прапускной здольнасці аднаго з дадатковых партоў у гэтым пункце падключэння, плата за дадатковы порт спаганяецца ў адпаведнасці з тарыфамі на паслугі пастаяннага доступу ў сетку Інтэрнэт па выдзеленых лініях, якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.
6 Пры падключэнні абанента да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт, на кожны порт падключэння вылучаецца чатыры тэхналагічных статычных IP-адрасы з адраснай прасторы IPv-4. Статычныя IP-адрасы, якія прадстаўляюцца звыш тэхналагічных, аплачваюцца ў адпаведнасці з дзеючымі тарыфамі на паслугі прадастаўлення адраснай прасторы.
7 Пры тэрміновым заказе (на працягу аднаго рабочага дня) на павелічэнне хуткасці доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт,  аплата пажыццяўляецца ў трохразовым памеры.
8 Пры прадастаўленні доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт, з фільтраваннем трафіку (паводле спісу абмежаванага доступу "БелГІЭ") плата спаганяецца з ужываннем павышаючага каэфіцыента 1,05 да тарыфаў на доступ да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт, у залежнасці ад хуткасці, у месяц.
9 Пры прадастаўленні доступу да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт, з дадатковым сэрвісам "Абарона ад DDoS-атак" плата спаганяецца з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 1,1 да тарыфаў на доступ да міжнародных сетак перадачы даных, у тым ліку да сегмента Інтэрнэт, у залежнасці ад хуткасці, у месяц.
Дадатковы сэрвіс "Абарона ад DDoS-атак" прадастаўляецца абанентам, падключаным да сеткі Інтэрнэт з хуткасцю доступу 100 Мбіт/с і больш.
10 Паслуга "Аутсормінг" аказваецца пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці і ў адпаведнасці з Інструкцыяй па ўжыванні апаратна-праграмных сродкаў для забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, устаноўленых на сеткі перадачы даных РУП "Белтэлекам" пры прадастаўленні дадатковай паслугі "Аутсормінг". Кошт паслугі не залежыць ад схемы арганізацыі паслугі.
  Пры арганізацыі паслугі "Аутсормінг", у выпадку патрэбы арганізацыі канала доступу да апаратна-праграмных сродкаў для забеспячэння аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, плата за яго арганізацыю і выкарыстанне не спаганяецца.

Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/operators/predostavlenie-dostupa/guaranteed-bandwidth