Заліўка Андрэй Аляксандравіч

Заліўка
Андрэй Аляксандравіч

Намеснік генеральнага дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыме

Нарадзіўся ў 1971 г. у горадзе Мінску. У 1995 г. закончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, у 2017-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Прафесійны шлях пачаў у 1989 г. у механічным цэху Мінскага вытворчага аб'яднання па выпуску аўтаматычных ліній ім. 60-годдзя Вялікага Кастрычніка. Далей працаваў тэхнікам-тэхнолагам Навукова-даследчага тэхналагічнага інстытута аптычнага станкабудавання і вакуумнай тэхнікі. У 1995-2021 гг. знаходзіўся на ваеннай службе. У ліпені 2021 г. прызначаны на пасаду намесніка генеральнага дырэктара па кадрах, бяспецы і рэжыме РУП «Белтэлекам».

Арганізуе рэалізацыю дзяржаўнай кадравай палітыкі і кадравай стратэгіі прадпрыемства. Ажыццяўляе кіраўніцтва і кантроль дзейнасці структурных падраздзяленняў прадпрыемства па забеспячэнні рэжымных мер, у тым ліку фізічнай аховы, інфармацыйнай і ўласнай бяспекі, абароны дзяржаўных сакрэтаў; па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароне, мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыйнай гатоўнасці прадпрыемства.
Службовы тэлефон: +375 17 2171006 (прыёмная)


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/about/management/zalivko