Жаркевiч Андрэй Рамуальдавіч
.jpg)
Жаркевiч
Андрэй Рамуальдавіч
Намеснік Генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях
Андрэй Рамуальдавіч Жаркевіч нарадзіўся 31 сакавіка 1979 г. у вёсцы Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
У 2010 г. скончыў Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі, у 2012-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўны шлях пачынаў электраманцёрам чацвёртага разраду брыгады па капітальным і бягучым рамонце лінейна-кабельных збудаванняў Мінскага раённага цэха электрасувязі «Мінскаблтэлекама». Прайшоўшы па ступенях прафесійнай лесвіцы, у 2015 г. стаў начальнікам Мінскага раённага цэха электрасувязі. У 2019-2021 гг. - дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам».
З мая 2021 г. займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белтэлекам».
Ажыццяўляе адзіную тэхнічную палітыку па комплексным развіцці сродкаў сувязі з мэтай стварэння арганізацыйна-тэхнічнага адзінства ў іх функцыянаванні. Вядзе пытанні развіцця першаснай сеткі і другаснай тэлефоннай сеткі і сеткі перадачы даных, экспертызы праектаў, аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў, пытанні ў галіне інфармацыйных тэхналогій, распрацоўкі праграм мадэрнізацыі, эксплуатацыі міжнароднай, міжгародняй, мясцовай тэлефоннай, дакументальнай сувязі, сеткі перадачы даных. Кантралюе якасць прадастаўлення паслуг электрасувязі. Вядзе пытанні аховы працы.
Службовы тэлефон: +375 17 2171011 (прыёмная)