«Свята нашага двара разам з “ЯСНА”» адбылося ў Браславе

У мінулыя выхадныя двор па вул. Кастрычніка, 3 у Браславе на некалькі гадзін стаў цэнтрам сямейнага адпачынку і весялосці. Кампанія «Белтэлекам» ўсталявала там дзіцячы гульнявы комплекс і запрасіла мясцовых жыхароў на «Свята нашага двара разам з «ЯСНА».

 

Сонечны суботні дзень сабраў на мерапрыемства вельмі шмат сем'яў. Насычаная праграма нікога не пакінула раўнадушным. Дзеці забаўляліся, удзельнічаючы ў віктарынах і конкурсах. Дарослым прыйшліся да спадобы інтэрактыўныя гульні і музычнае шоў. У арыгінальнай фотозоне можна было зрабіць яркія здымкі. Усе жадаючыя змаглі таксама паласавацца марожаным або салодкай ватай, узяць на памяць сувенір ад кампаніі.

 

Аляксандр Аўгулевіч, начальнік Браслаўскага ўчастка электрасувязі Глыбоцкага ЗУЭС, адзначыў, што мерапрыемства праходзіць у Год малой радзімы, таму прыемна ўсведамляць, што яркая горка «ЯСНА» гарманічна ўпісалася ў атмасферу двара ля роднага дома і яшчэ доўга будзе радаваць малых.

 

Яшчэ адно «Свята нашага двара разам з «ЯСНА» адбылося, падарыўшы дзецям і іх бацькам выдатны настрой, шмат радасці, усмешак і пазітыву. І самае галоўнае - святочны сезон працягваецца!

 

«Свята нашага двара разам з «ЯСНА»!» - рэспубліканскі праект, распачаты ў 2017 годзе, у рамках якога кампанія «Белтэлекам» абсталюе дзіцячыя пляцоўкі гульнявымі горкамі «ЯСНА». Гульнявыя комплексы ўжо з'явіліся ў многіх гарадах Рэспублікі Беларусь - Добрушы, Смаргоні, Шклове, Баранавічах, Фарынава (Полацкі р-н), Бабруйску, Лепелі, Светлагорску, Пінску, Жодзіна, Мазыры, Лідзе, Слуцку і інш.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/svyata-nashaga-dvara-razam-z-yasna-adbylosya-u-braslave