Буйніцкі Сяргей Аляксандравіч

Буйніцкі
Сяргей Аляксандравіч

Намеснік генеральнага дырэктара па лічбавым развіцці і інфармацыйных тэхналогіях

Сяргей Аляксандравіч Буйніцкі нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына Віцебскай вобласці ў 1983 годзе. У 2005 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, у 2023-м - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2006 годзе пачаў працу на дзяржаўным прадпрыемстве «БелДІЭ», дзе прайшоў шлях ад інжынера сродкаў радыё і тэлебачання да начальніка ўпраўлення развіцця і лічбавай трансфармацыі.

Са жніўня 2024 г. займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара па лічбавым развіцці і інфармацыйных тэхналогіях РУП «Белтэлекам».

Ажыццяўляе адзіную палітыку ў галіне лічбавага развіцця і інфармацыйных тэхналогій з мэтай лічбавай трансфармацыі прадпрыемства. Вядзе пытанні развіцця тэлекамунікацыйнай інфраструктуры ў частцы інфармацыйных тэхналогій, аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і інш. Арганізуе работы па эксплуатацыі мультысэрвісных/сэрвісных платформаў, інфармацыйных сістэм, цэнтраў апрацоўкі даных, апаратна-праграмных комплексаў. Адказвае за развіццё тэлеканала «ЯСНАе TV».
Службовы тэлефон: +375 17 2171006 (прыёмная)


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/about/management/buynitski