У «Белтэлекаме» адбыўся адзіны дзень інфармавання

20 чэрвеня ў РУП «Белтэлекам» прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму «Перамога. Незалежнасць. Памяць (да 75-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў) ».

Тэма мерапрыемства выклікала жывы водгук аўдыторыі. Самыя драматычныя падзеі пачатковага перыяду Вялікай Айчыннай вайны разгарнуліся менавіта на беларускай зямлі. Але ў Беларусі гітлераўцы сустрэлі супраціў, якога не зведалі ні ў адной з ваенных кампаній у Еўропе.

Беларусы ніколі не забудуць ўрокі Вялікай Айчыннай вайны. Памяць аб ёй захоўваецца на працягу ўсіх пасляваенных гадоў. Цяперашнія і будучыя пакаленні будуць ведаць, якую цану прыйшлося заплаціць за права жыць і працаваць пад мірным небам. І вядома ж кожны з нас захавае памяць аб вялікім подзвігу, мужнасці і самаахвярнасці нашых дзядоў і прадзедаў.

У рамках дня інфармавання перад калектывам выступілі спікеры з дакладамі па іншых тэмах. Так, Алёна Шманай, адвакат адвакацкага бюро «Права і сямейная медыяцыя» Мінскай гарадской калегіі адвакатаў распавяла аб адказнасці бацькоў за супрацьпраўныя дзеянні дзяцей. Аб правядзенні у 2019 годзе перапісу насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь праінфармавала галоўны спецыяліст сектара перапісу насельніцтва аддзела дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва Адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска Алена Нагорная.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/u-beltelekame-adbyusya-adziny-dzen-infarmavannya