Тэхнічная кансультацыя, абследаванне і аднаўленне прыёму агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання

Абаненты РУП «Белтэлекам», якія прымаюць пакет агульнадаступных праграм у сетцы эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання пры дапамозе ўласнага камплекта абсталявання, могуць скарыстацца комплексам работ і паслуг “ Тэхнічная кансультацыя, абследаванне і аднаўленне прыёму агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання”

Комплекс паслуг і работ уключае прадастаўленне паслугі па аказанні тэхнічнай кансультацыі і абследаванні камплекта абсталявання абанента, а таксама работы па аднаўленни прыёму агульнадаступнага пакета праграм па настройцы тэлевізара або прыстаўки з юстыроўкай антэны на прыём агульнадаступнага пакета праграм.

Паслуга ўключае:

1. Поўнае абследаванне прыёмнага абсталявання Абанента, ацэнку яго працаздольнасці, уключна абследаванне стану штэкераў, злучальных правадоў, антэннага кабеля і г.д.

2. Рэкамендацыі па яго настройцы на вызначаны частотны канал, рэкамендацыі па выбары і юстыроўцы антэны.

Работы ўключаюць:

1. Аднаўленне прыёма агульнадаступнага пакета праграм у частцы рамонта/замены штэкера і/або замены злучальных правадоў;

2. Настройку тэлевізара або прыстаўкі з юстыроўкай антэны на прыём агульнадаступнага пакета праграм (за выключэннем выпадкаў, калі антэна ўсталявана на даху будынка або на стойке вышэй за 2 метра, якая стаіць асобна);

3. Устаноўка пакаёвай ці знешняй (на вышыні да 2 метраў) антэны. Гэтыя работы не ўключаюць кошту антэны;

Замена антэннага кабеля ( за выключэннем выпадкаў, калі антэна ўсталяваная на даху будынка або на стойцы вышэй за 2 м, калі яна стаіць асобна)

Публічны дагавор на комплекс паслуг і работ " Тэхнічная кансультацыя, абследванне і аднаўленне прыёма агульнадаступнага  пакета праграм эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання»

Тарыфы на комплекс паслуг і работ "Тэхнічная кансультацыя, абследаванне і аднаўленне прыёма агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання", якія аказваюцца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам

Уводзяцца 1 студзеня 2022 года

№ п/п

Найменне паслуг

Тарыф без уліку падатку на даданую вартасць, рублёў

1

Кошт выезда спецыяліста, аднаразова

11,50

2

Тэхнічная кансультацыя і абследаванне камплекта абсталявання, за паслугу

16,00

3.

Работы па аднаўленні прыёма агульнадаступнага пакета праграм:

 

3.1

рамонт/замена штэкера і/або замена злучальных правадоў, за факт выкананых работ;

2,00

3.2

настройка тэлевізара або прыстаўка з юстыроўкай антэны на прыём агульнадаступнага пакета праграм, за факт выкананых работ;

11,50

3.3

устаноўка антэны для прыёма тэлевізійных праграм, за факт выкананых работ:

 

3.3.1

пакаёвай

7,50

3.3.2

знешняй (на вышыні да 2 метраў);

37,50

3.4

замена антэннага кабеля:

 

3.4.1

дэмантаж антэннага кабеля, за 1 метр

0,50

3.4.2

пракладванне антэннага кабеля, за 1 метр

2,60

3.4.3

аканцаванне антэннага кабеля з двух бакоў штэкерамі, за факт выкананых работ.

2,00

 

Заўвагі.

 

1.

Незалежна ад факта выканання паслугі або работ бярэцца кошт праезду тэхнічнага спецыяліста за кліента (пункт 1).

 

2.

У выпадку, калі ў працэсе выезду да кліетнта прыём агульнадаступнага пакета праграм эфірнага лічбавага вяшчання адноўлены не быў, кошт паслугі па аказанні тэнічнай кансультацыі і абследаванні камплекта абсталявання кліента не збіраецца.

 

3.

Кошт абсталявання і матэрыялаў бярэцца звыш платы за выкананне работы са стаўкай ПДВ 20%.

 

4.

Замена антэннага кабеля (пункт 3.4) выконваецца за выключэннем выпадкаў, калі антэна ўсталявана на даху будынка або на стойцы вышэй за 2 м, якая стаіць асобна.

 

Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/business/tv/technical-consultation