Пайшоў з жыцця першы генеральны дырэктар «Белтэлекама» Васіль Цярэнцьевіч Валашчук
Пайшоў з жыцця першы генеральны дырэктар «Белтэлекама» Васіль Цярэнцьевіч Валашчук
21 студзеня пайшоў з жыцця першы генеральны дырэктар «Белтэлекама» Васіль Цярэнцьевіч Валашчук.
Васіль Цярэнцьевіч Валашчук нарадзіўся 1 студзеня 1939 года ў в. Сачыўка Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі (1970 г.). Усё працоўнае жыццё Васіля Цярэнцьевіч было звязана з галіной сувязі. Ён прайшоў прафесійны шлях ад тэхніка тэлеграфа Віцебскай канторы сувязі да першага намесніка міністра сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь. У 1995 годзе ўзначаліў "Белтэлекам" і працаваў на пасадзе генеральнага дырэктара да 1999 года.
Васіль Цярэнцьевіч карыстаўся заслужанай павагай калег. Яго вылучалі такія якасці, як найвышэйшая адказнасць, прафесіяналізм і працавітасць. Ён быў дасведчаным кіраўніком, мудрым і добразычлівым чалавекам.
Сёння смуткуюць усе, хто быў знаёмы з Васілём Цярэнцьевіч. Шматтысячны калектыў РУП "Белтэлекам" выказвае глыбокія спачуванні яго родным і блізкім. Добрая памяць пра Васіля Цярэнцьевіч назаўсёды захаваецца ў сэрцах сувязістаў.