Увазе абанетаў

Паважаныя абаненты!

 

Пачынаючы з 2015 года РУП "Белтэлекам" аказвае паслугі доступу да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi з выкарыстаннем партала аўтарызацыі. На партале можна не толькі ўвесці рэквізіты доступу, якія маюцца ў абанента, але і набыць лагін і пароль для патрэбнага часу доступу.

 

Для азнаямлення абанентаў з магчымасцямі партала «Белтэлекам» прапанаваў бясплатны доступ на абмежаваны перыяд часу: на этапе запуску партала бясплатны перыяд складаў 15 хвілін, потым ён быў павялічаны да 30 хвілін.

 

У апошнія гады пашырыліся магчымасці атрымання рэквізітаў доступу да сеткі Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi. У прыватнасці, абаненты асноўных пакетаў паслуг «ЯСНА» могуць атрымаць доступ у сетку Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi з выкарыстаннем рэквізітаў свайго хатняга падключэння без спагнання дадатковай аплаты. Акрамя гэтага, пастаянна расце колькасць партнёрскіх сетак юрыдычных асоб, якія, карыстаючыся паслугай РУП «Белтэлекам» «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi», даюць сваім кліентам доступ у сетку Інтэрнэт.

 

У сувязі з гэтым інфармуем, што з 10 лютага 2020 года 30-хвілінны бясплатны доступ з партала аўтарызацыі (самаабслугоўвання) закрываецца на сеткі Wi-Fi РУП "Белтэлекам" (BELTELECOM і byflyWIFI).

 

Звяртаем увагу, што бясплатны доступ праз сетку Wi-Fi да інфармацыйных рэсурсаў дзяржаўных органаў, друкаваных выданняў і сродкаў масавай інфармацыі захоўваецца.

 

З 10 лютага 2020 года аптымізуецца лінейка наміналаў карт доступу Wi-Fi. Для рэалізацыі на партале аўтарызацыі (самаабслугоўвання) застаюцца даступнымі найбольш папулярныя наміналы карт доступу Wi-Fi: 60 хвілін, 1 суткі, 5 сутак.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/uvaze-abanetau