Падзяліцца меркаваннем аб якасці працы дзяржарганізацый можна на партале рэйтынгавай ацэнкі

Партал рэйтынгавай ацэнкі (качество-услуг.бел) створаны па замове Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Ён уяўляе сабой сучасны інструмент, які прадастаўляе грамадзянам магчымасць выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання арганізацыямі.

Рэйтынг фарміруецца на аснове адзнак рэйтынг дзяржаўных арганізацый, стварае дадатковы стымул для паляпшэння якасці працы з насельніцтвам і спрыяе развіццю адкрытага дыялогу.

 

Як фарміруецца рэйтынг арганізацый?

 

Рэйтынг арганізацый фарміруецца на аснове адзнак грамадзян, якія атрымалі паслугі ў той ці іншай дзяржаўнай арганізацыі. Доступ да анкеты для ажыццяўлення ацэнкі прадастаўляецца на партале праз выкарыстанне аднаго з прадугледжаных механізмаў пошуку для выбару арганізацыі, якая цікавіць, і націску кнопкі «Ацаніць». Для кожнай запоўненай анкеты разлічваецца сярэдняя адзнака па ўсіх змешчаных у ёй крытэрах. Выніковай ацэнкай арганізацыі з'яўляецца усярэдненая адзнака па ўсіх запоўненых анкетах, якія адносяцца да пэўнай арганізацыі. У выніку такія ацэнкі фармуюць рэйтынг арганізацый па якасці абслугоўвання насельніцтва на партале.

 

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі прапануе скарыстацца магчымасцямі Партала рэйтынгававй ацэнкі дзяржаўных арганізацый.

 

Даведацца больш аб прызначэнні партала, рэгістрацыі і запаўненні анкеты, а таксама атрымаць адказы на іншыя пытанні можна ў раздзеле "Аб партале».

 

Відэаролік пра Партал рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўных арганізацый:

https://www.youtube.com/watch?v=ctWhrwg0vHM

 


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/padzyalicca-merkavannem-ab-yakasci-pracy-dzyarzharganizacyy-mozhna-na-partale-1