У Магілёўскай вобласці ліквідавалі праблемы з доступам у сетку інтэрнэт
25 сакавіка 2020 года некаторыя абаненты РУП «Белтэлекам» Магілёўскай вобласці адчувалі праблемы з доступам у сетку інтэрнэт.
Галоўны інжынер Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлекам» Андрэй Чорны растлумачыў: «Праблема была выкліканая збоем работы DNS сервераў. Мы прынялі меры па аднаўленні працаздольнасці. Доступ у сетку інтэрнэт у штатным рэжыме быў забяспечаны ў 23.30. Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці».