Паважаныя абаненты!
Увага! МУС Рэспублікі Беларусь папярэджвае! Ашуканцы прадстаўляюцца блізкімі сваякамі, паведамляюць, што патрапілі ў аварыю, ад ivz «следчага» просяць перадаць кур'еру, альбо перавесці на рахунак, буйную суму грошай для пагашэння шкоды. Будзьце пільныя, не ўступайце ў дыялог са злачынцамi, апавясцiце сваякоў.
У сувязі з эпідэмічнай абстаноўкай, якая склалася, усведамляючы сваю адказнасць і клапоцячыся аб Вашым здароўі, у мэтах прафілактыкі захворвання на вірусныя інфекцыі рэкамендуем скараціць наведванне сэрвісных цэнтраў РУП "Белтэлекам".
Нагадваем, што большасць пытанняў, якія тычацца аказання паслуг сувязі, можна вырашыць аддалена, у тым ліку:
- з выкарыстаннем сэрвісу «Мой Белтэлекам» (устанаўліваецца ў якасці дадатку на смартфон, планшэт або хатні камп'ютар). Дазваляе аформіць заяўку на падключэнне новай паслугі, змену тарыфнага плану, задаць пытанне спецыялісту.
- на сайтах beltelecom.by, yasna.by, byfly.by, zala.by у раздзеле «Падключыць» магчыма аформіць заяўку на падключэнне новай паслугі.
- па тэлефоне 123 (кругласутачна) магчыма атрымаць кансультацыю па паслузе.
Дадаткова просім пры наведванні Сэрвісных цэнтраў выконваць санітарны этыкет:
- апрацоўваць рукі антысептычным растворам (маецца на кожным сэрвісныя цэнтры)
- захоўваць дыстанцыю не менш за 1 метр паміж наведвальнікамі і спецыялістамі
- знаходзіцца па адным на працоўным месцы спецыяліста
- карыстацца пры неабходнасці ахоўнымі медыцынскімі маскамі.
Пры нядужнасци і наяўнасці прыкмет рэспіраторнага захворвання просім Вас не наведваць Сэрвісныя цэнтры і грамадскія месцы.
Дзякуй за разуменне і будзьце здаровыя!