Сёння на тэлеканале «ЯСНАе TV» - чарговы выпуск праекта "Ясна пра футбол"
30 сакавіка на тэлеканале «ЯСНАе TV» гледачы ўбачаць чарговы выпуск інфармацыйна-аналітычнай праграмы «Ясна пра футбол». У прамым эфіры вядучы Мікалай Хадасевіч і эксперт Алег Дулуб прааналізуюць матчы другога тура чэмпіянату Беларусі па футболе.
У тэлегледачоў ёсць магчымасць далучыцца да абмеркавання ў студыі: задаваць пытанні, дзяліцца ўражаннямі і падказваць цікавыя тэмы можна ў супольнасці кампаніі «Белтэлекам» у сацсетцы «Вконтакте». Самыя цікавыя паведамленні Мікалай Хадасевіч агучыць прама ў эфіры.
Вось толькі некалькі тэм новага выпуску:
Сталічнае дэрбі! «Дынама» прапускае тры мячы ў першым тайме і - саступае.
Антырэкорд ў Барысаве. БАТЭ прайграў другі матч запар на старце першынства - такога раней не было ніколі.
Сесія на выдатна! «Энергетык-БДУ» зноў перамагае ў паядынку, нават калі абставіны супраць.
Ратавальнік «Іслачы»! Момо Янсане забівае зноў і ўваходзіць у спіс лідэраў бамбардзірскай гонкі.
У эфіры таксама - інтэрв'ю з даматчавых і пасляматчавых канферэнцый, флэш-інтэрв'ю, самыя яркія моманты матчаў і многае іншае. І, вядома, статыстыка, экспертныя ацэнкі і каментары.
Раскажам «Ясна пра футбол» сёння ў 21:00.