З 31 мая па 21 чэрвеня 2020 года Беларусі праходзіць рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню»

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь традыцыйна падтрымлівае ініцыятыву СААЗ і праводзіць рэспубліканскую антытытунёвую інфармацыйна-адукацыйную акцыю «Беларусь супраць тытуню». У гэтым годзе яна праходзіць з 31 мая па 21 чэрвеня 2020 года.

У рамках акцыі запланаваны шэраг мерапрыемстваў: правядзенне прэс-канферэнцый і «круглых сталоў» ў фармаце «відэа», выступаў у СМІ па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння з прыцягненнем прадстаўнікоў арганізацый аховы здароўя, устаноў адукацыі, культуры, спорту і турызму, праваахоўных органаў, грамадскіх арганізацый; дзён адкрытай інфармацыі, кансультавання насельніцтва ва ўстановах аховы здароўя рэспублікі па пытаннях прафілактыкі тытунекурэння, адмовы ад курэння з дапамогай тэлефонаў даверу. Плануецца правядзенне інфармацыйна-адукацыйных кампаній па здаровым ладзе жыцця і прафілактыцы хвароб лёгкіх, звязаных з тытунекурэннем ў рэгіёнах рэспублікі.

Падрабязнасці на сайце  на сайце Міністэрства аховы здароўя

иі на сайце ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/z-31-maya-pa-21-chervenya-2020-goda-belarusi-prakhodzic-respublikanskaya-antytytunyovaya