Беларускае класіко - у прамым эфіры тэлеканала «ЯСНАе TV»

27 чэрвеня ў 20.30 на «Барысаў-Арэне» пройдзе цэнтральны матч 15 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе - БАТЭ і «Дынама-Мінск».

Барысаўцы знаходзяцца ў выдатнай форме і лідзіруюць у нацыянальным першынстве. Мінчане, насупраць, затрымаліся ў сярэдзіне турнірнай табліцы, але па-ранейшаму лічацца амбіцыйнай камандай, здольнай змагацца за самыя высокія месцы. Супрацьстаянне паміж БАТЭ і мінскім «Дынама» лічыцца галоўным у беларускім футболе, па-за залежнасці ад займаных клубамі пазіцый, і даўно названа на іспанскі манер - класіко. У гаспадароў з-за дыскваліфікацый не згуляюць важныя выканаўцы - Няхайчык і Насціч. Ці змогуць кадравымі стратамі суперніка скарыстацца госці?

Прамую трансляцыю матчу глядзіце на «ЯСНАе TV».

У перапынку і пасля фінальнага свістка эксперты тэлеканала, былы галоўны трэнер БАТЭ Алег Дулуб і спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч, традыцыйна прааналізуюць ключавыя моманты паядынку.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/belaruskae-klasiko-u-pramym-efiry-telekanala-yasnae-tv