Да 25-годдзя «Белтэлекама» ў Гісторыка-інфармацыйным цэнтры сувязі ўрачыста адкрыта экспазіцыя, прысвечаная гісторыі прадпрыемства

3 ліпеня 2020 года кампанія «Белтэлекам» адзначыць сваё 25-годдзе. З нагоды юбілею ў Гісторыка-інфармацыйным цэнтры сувязі адбылося ўрачыстае адкрыццё ўнікальнай экспазіцыі, якая сабрала хроніку станаўлення і развіцця нацыянальнага аператара электрасувязі.

 

Чырвоную стужку перарэзалі генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня і намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Ганна Рабава. Першая экскурсія была праведзена для ганаровых гасцей, кіраўнікоў і дырэктараў філіялаў РУП «Белтэлекам», прадстаўнікоў арганізацый сувязі і ветэранаў прадпрыемства.

 

На новым стэндзе кожны з 9 філіялаў і 3 вытворчасцей кампаніі «Белтэлекам» дэманструе сваю шматгадовую гісторыю і дасягненні. Дакументальныя і фотаматэрыялы распавядаюць пра ветэранаў і заслужаных работнікаў - тых, чый прафесійны лёс неаддзельны ад гісторыі прадпрыемства. Акрамя таго, з абласных музеяў у Гісторыка-інфармацыйны цэнтр перададзены ўнікальныя экспанаты, якія сведчаць аб развіцці сувязі ў рэгіёнах, пачынаючы з XVIII стагоддзя.

 

Адным з такіх рарытэтаў з'яўляецца рэліквія бабруйскіх сувязістаў - векавы сцяг. Гісторыя гэтага сцяга сыходзіць каранямі ў 1923 год, калі яго ўручылі рабочаму камітэту Бабруйскай акруговай канторы сувязі. У 1941 году нацысты захапілі яго і павезлі ў Германію. Але ў 1946-м сцяг быў вернуты ў Бабруйскі гарадскі вузел сувязі, дзе беражліва захоўваўся да нашых дзён. Цяпер ён - сімвал гонару, доблесці і славы сувязістаў Бабруйска і ўсёй Магілёўскай вобласці.

 

Шматлікія выданні і дакументы апавядаюць пра векавую гісторыю сувязі, існуючых традыцыях, выдатных дасягненнях беларускіх сувязістаў. Прыцягваюць увагу і сучасныя экспанаты.

 

Грамадскі бок жыцця кампаніі таксама адлюстраваны ў экспазіцыі. «Белтэлекам» паспяхова супрацоўнічае з Беларускімі федэрацыямі футбола, хакея і кіберспорту. Кампанія падтрымлівае «Славянскі базар» у Віцебску і іншыя маштабныя культурныя мерапрыемствы. А у 2019 годзе «Белтэлекам» выступіў Нацыянальным партнёрам II Еўрапейскіх Гульняў.

 

У стварэнні новай экспазіцыі прынялі актыўны ўдзел прадстаўнікі ўсіх філіялаў і ветэраны прадпрыемства. Калекцыя экспанатаў пастаянна папаўняецца. Дзякуючы карпатлівай працы нашых калегаў па фарміраванні унікальных фондаў і сістэматызацыі гістарычных звестак наведвальнікі цэнтра змогуць дакрануцца да каласальнага багажу вопыту і ведаў, назапашаных за дзясяткі гадоў, больш даведацца пра слаўную гісторыю рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белтэлекам".


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/da-25-goddzya-beltelekama-u-gistoryka-infarmacyynym-centry-suvyazi-urachysta-adkryta