Гомельская і Гродзенская вобласці. Работы на сетцы перадачы даных.
10 лiпеня 2020г. з 00:00 да 06:00 у сувязі з правядзеннем работ на СПД магчымы перапынак сэрвісаў сеткі перадачы даных РУП «Белтэлекам» у некаторых абанентаў Гродзенскага, Навагрудскага, Шчучынскага, Слонімскага раёнаў Гродзенскай вобласці і Мазырскага, Жлобінскага раёнаў Гомельскай вобласці. Пры наяўнасці паслугі ахоўнай сігналізацыі, адбудзецца яе спрацоўка у вышэй названых абанентаў GPON доступу.
Пры перапынках тэлефоннай сувязі доступ да экстраных служб магчымы з дапамогай мабільнай сувязі.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Даведкі па тэлефоне «123».