Віцебскі філіял РУП «Белтэлекам» прыняў удзел у «Вішнёвым фестывалі»

25 ліпеня ў горадзе Глыбокае ў восьмы раз прайшоў «Вішнёвы фестываль». Віцебскі філіял РУП «Белтэлекам» прыняў удзел у святочных мерапрыемствах.

Па традыцыі вішнёвая сталіца аб'яднала мноства гасцей і ўдзельнікаў. Пачаўся фестываль тэатралізаваным шэсцем з удзелам Вішнёвай каралевы. Насычаная праграма свята ўключала выступленні творчых калектываў, аўта- і моташоу, спартыўныя спаборніцтвы, моладзевы open air.

Увесь горад пагрузіўся ў атмасферу фестывальнага настрою. У цэнтры Глыбокага працавалі падворкі з пачастункамі, на выставе-кірмашы народнай творчасці майстры прадставілі свае унікальныя творы: вырабы і саломкі, гліны, дрэва і многае іншае. Тут жа праходзілі майстар-класы па вырабе сувеніраў.

Святочную атмасферу падтрымалі і спецыялісты Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам". Нашы калегі правялі прома-акцыі для гараджан і гасцей фестывалю. Жадаючыя маглі прыняць удзел у розных конкурсах і віктарынах і атрымаць сувеніры ад кампаніі. Акрамя гэтага, нашы калегі кансультавалі ўсіх зацікаўленых па пытаннях падключэння паслуг, расказвалі пра новыя прапановы.

У чарговы раз фестываль падарыў самыя яркія ўражанні і выдатны летні настрой.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/vicebski-filiyal-rup-beltelekam-prynyau-udzel-u-vishnyovym-festyvali