Увазе абанентаў

Увазе абанентаў

РУП «Белтэлекам» з 8 жніўня бягучага года адзначае значны рост трафіку, які паступае з знешніх IP сетак з-за межаў Рэспублікі Беларусь. Сістэмамі прадпрыемства на працягу апошніх сутак фіксуюцца шматлікія кібератакі рознай ступені інтэнсіўнасці на сайты дзяржаўных органаў і рэсурсы Белтэлекама. Гэта прывяло да значнай перагрузкі каналаў, збою і выхаду са строю тэлекамунікацыйнага абсталявання і, як вынік, цяжкасцей з доступам для абанентаў да асобных рэсурсаў і сэрвісаў сеткі Інтэрнэт.

РУП «Белтэлекам» прыкладае максімальныя намаганні па выпраўленні сітуацыі да канца дня 10.08.2020. Прыцягнуты ўсе спецыялісты і тэхнічныя сродкі. Праца вядзецца бесперапынна ў кругласутачным рэжыме.

У сітуацыі, якая склалася, прыносім прабачэнні за ўзніклыя нязручнасці і спадзяемся на Ваша разуменне.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/uvaze-abanentau-0