Прадстаўнікі «Белтэлекама» сталі пераможцамі конкурсу «Майстар Мінскай вобласці»

Добрай традыцыяй на Міншчыне стала правядзенне конкурсу прафесійнага майстэрства «Майстар Мінскай вобласці-2020». Яго ўдзельнікі - прадстаўнікі розных прафесій і сфер дзейнасці. Арганізатарам штогод выступае Мінскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў.

У гэтым годзе за перамогу змагаліся больш за 500 канкурсантаў. Фінальнаму этапу папярэднічалі прафесійныя спаборніцтвы ў калектывах, а затым - на абласным узроўні. У выніку ганаровага звання ўдастоены 32 чалавекі, у іх ліку нашы калегі з Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам».

 Дыпломы пераможцаў атрымалі Андрэй Бухараў,  электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Лінейна-тэхнічнага ўчастка №2 Маладзечанскага лінейна-тэхнічнага цэха Маладзечанскага занальнага вузла электрасувязі, і   Аляксандр Осіпаў, электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Барысаўскага лінейна-тэхнічнага ўчастка Мінскага лінейна-тэхнічнага цэха сувязі. Гэта чарговая ўзнагарода ў скарбонцы прафесійных дасягненняў. Свае веды, уменні і навыкі яны даказалі на абласным конкурсе прафмайстэрства      «Мантаж і эксплуатацыя валаконна-аптычных ліній электрасувязі».

На працягу апошніх гадоў «Белтэлекам» вядзе маштабнае будаўніцтва сучасных валаконна-аптычных ліній сувязі. Актыўнае развіццё сеткі патрабуе пастаяннага навучання і павышэння кваліфікацыі. А ўдзел у конкурсах прафмайстэрства дапамагае абменьвацца лепшым вопытам і атрымліваць новыя веды.

Віншуем калег з ганаровай узнагародай і жадаем новых прафесійных перамог!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/pradstauniki-beltelekama-stali-peramozhcami-konkursu-maystar-minskay-voblasci