Графік прамых тэлефонных ліній у студзені

Паважаныя абаненты!

У студзені 2021 года прамыя тэлефонныя лініі правядуць:

  • 9 cтудзеня - намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Туромша Сяргей Валер'евіч;
  • 16 студзеня - першы намеснік генеральнага дырэктара Мельнікаў Генадзь Васільевіч;
  • 23 студзеня - генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Петручэня Юрый Мікалаевіч;
  • 30 студзеня - намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях Даньшына Таццяна Уладзіміраўна.

У названыя дні з 9.00 да 12.00 па тэлефоне (017) 217 10 77 можна будзе задаць пытанне, падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам».

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян пры звароце на прамую тэлефонную лінію неабходна ўказваць прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/grafik-pramykh-telefonnykh-liniy-u-studzeni