«Белтэлекам» мадэрнізаваў платформу інтэрактыўнага тэлебачання ZALA і ўкараніў новыя функцыі

«Белтэлекам» мадэрнізаваў платформу лічбавага інтэрактыўнага тэлебачання ZALA (IPTV), істотна пашырыўшы яе функцыянал і ёмістасць. Цяпер да наяўных ТБ-сэрвісаў дададуцца новыя магчымасці, пры гэтым інтэрфейс застанецца зручным і зразумелым.

Доступ да онлайн-кінатэатраў, YouTube і платформаў захоўвання дадзеных, узаемадзеянне з соцсеткамi, камерамі відэакантролю і аплатнымі сэрвісамі. Гэта і многае іншае стала даступна абанентам* ўжо сёння!

«Белтэлекам» з'яўляецца найбуйнейшым у краіне тэлевізійным аператарам. Першых абанентаў IPTV кампанія падключыла ў 2008 годзе. А праз год, у 2009-м, на рынку з'явіўся брэнд ZALA. Лічбавая якасць і інтэрактыўныя магчымасці ZALA IPTV вызначылі яго поспех сярод тэлегледачоў. На сённяшні дзень колькасць абанентаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA перавысіла 2 млн.

Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Сяргей Туромша:

- Удасканаленне інфраструктуры, нароўні з паляпшэннем якасці і пераліку паслуг, з'яўляецца прыярытэтным напрамкам развіцця кампаніі. Мадэрнізацыя тэхналагічнай платформы IPTV забяспечыць тэхнічную магчымасць запуску новых сэрвісаў, пашырэння тарыфнай лінейкі, распрацоўкі новых прадуктаў у адпаведнасці з запытамі карыстальнікаў і рынкавымі прыярытэтамі. Такім чынам, гэтыя якасныя перамены азначаюць працэс пераходу ад экстэнсіўнага росту да пашырэння спектру прапанаваных паслуг.

Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях  РУП «Белтэлекам» Вадзім Шайбакаў:

- На платформе ZALA размяшчаліся больш за 150 тэлеканалаў і каля 5 тысяч адзінак фільмавага кантэнту. Дзякуючы мадэрнізацыі гэтыя параметры будуць істотна павялічаны. Ужо цяпер ёмістасць платформы пашырана да 2 250 000 абанентаў. Ўкаранёны дадатковыя функцыі, у тым ліку падтрымка тэхналогій ОTT і 4К.

Ужо больш за 10 гадоў партнёрам «Белтэлекама» па ўкараненні паслуг IPTV/OTT выступае кампанія ZTE ў Беларусі.

Дырэктар ЗТАА «ЗТЕ» (ZTE ў Беларусі) Вэй Вэй:

- ZTE з поспехам рэалізавала звыш 120 камерцыйных праектаў з выкарыстаннем розных рашэнняў для «вялікага відэа» ў больш чым 45 краінах. Нам вельмі прыемна, што наша планамернае супрацоўніцтва з «Белтэлекамам» з'яўляецца адным з найбольш прыкметных праектаў ZTE IPTV/OTT ў краінах СНД. Дадзены сэрвіс карыстаецца нязменнай папулярнасцю сярод абанентаў, назіраецца стабільны рост попыту на гэтую паслугу. Мадэрнізацыя платформы IPTV ў 2021 годзе стала заканамерным працягам працы па пастаяннаму паляпшэнню якасці прадстаўляемых паслуг.

Адзіная платформа IPTV/OTT забяспечыць абанентам доступ да такіх папулярных відэасэрвісаў, як YouTube, онлайн-кінатэатр IVI, медыясэрвісы MEGOGO і more.tv**

У меню тэлевізійнай прыстаўкі таксама з'явіцца доступ да існуючых сэрвісаў «Белтэлекама»: дадатку «Мой Белтэлекам», паслузе відэакантролю. Дададзены новыя сэрвісы: плацёж за бягучую паслугу па QR-коду АРІП, доступ да убудаваных гульняў і фатаграфій на Google Drive, Microsoft OneDrive, Dropbox.

Акрамя гэтага, платформа ўзаемадзейнічае з сацыяльнымі сеткамі Facebook, УКонтакце, сэрвісам Viber. Гэта значыць, што цікавым кантэнтам карыстальнік зможа дзяліцца са сваімі сябрамі ў соцсетках і месэнджэры.

Кіраваць прыстаўкай цяпер можна не толькі традыцыйным пультам дыстанцыйнага кіравання, але і з дапамогай мабільнага тэлефона.

Дзякуючы новай тэхнічнай платформе 21 студзеня лінейка «ЯСНА» папоўнілася новымі пакетамі паслуг, распрацаванымі ў партнёрстве з найбуйнейшым у СНД онлайн-кінатэатрам IVI, медыясэрвісамi MЕGOGO і more.tv. «ЯСНА Кіно +» - унікальная прапанова для кінаманаў. Разам з пакетам тэлекамунікацыйных паслуг у тарыфны план уключаны партнёрскія падпіскі IVI і MЕGOGO, а таксама доступ да каталогу more.tv. «ЯСНА Кіно» прапануе такі ж набор паслуг сувязі, калекцыю фільмаў more.tv, аднак выбраць партнёрскую падпіску IVI або MЕGOGO абаненты змогуць самастойна. Больш падрабязна - тут.

*Для доступу да новай платформы ZALA IPTV неабходная карыстацкая прыстаўка STB В800. Дадзеная прыстаўка ўваходзіць у камплект абсталявання пакетаў паслуг «ЯСНА Кіно» і «ЯСНА Кіно +»

**Доступ да онлайн-кінатэатра IVI, медыясэрвісаў MEGOGO і more.tv прапануецца ў пакетах паслуг "ЯСНА Кіно" і "ЯСНА Кіно +".

1

2


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/beltelekam-madernizavau-platformu-interaktyunaga-telebachannya-zala-i-ukaraniu-novyya