Гомельская вобласць. Работы на сетцы эфірнага тэлебачання і радыёвяшчання.
17.03.2021 года з 00.30 да 05.30 у сувязі з планавымі работамі, будзе адсутнічаць прыем абавязковага агульнадаступнага пакета праграм і камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ Zala на тэрыторыі г. Гомеля, Гомельскага, Б.Кашалеўскага, Веткаўскага, Добрушскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Рэчыцкага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.
Прыносім прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.
Даведкі па тэлефоне 123.