«ЯСНАе TV» пакажа матч за Суперкубак Беларусі па футболе ў прамым эфіры
2 сакавіка адбудзецца матч за Суперкубак Беларусі па футболе. Гульня «Шахцёра» з БАТЭ пачнецца ў 19.00. Тэлеканал «ЯСНАе TV» пакажа яе ў прамым эфіры.
Сустрэча пройдзе на стадыёне ФК «Мінск». У барацьбу за Суперкубак Беларусі па футболе ўступаюць самыя моцныя супернікі сезона. Салігорскі «Шахцёр» стаў пераможцам Чэмпіянату Беларусі, а БАТЭ ўзяў Кубак краіны.
Каментатары Павел Быкаў і Вадзім Скрыпчанка максімальна пагрузяць заўзятараў у атмасферу матчу. Яны дапамогуць не прапусціць ніводнага вострага гульнявога моманту і раскажуць, як абедзве каманды праявілі сябе ў мінулым сезоне.
У 2021 годзе гледачы тэлеканала «ЯСНАе TV» атрымаюць унікальную магчымасць убачыць не менш за 5 матчаў з кожнага тура нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе новага сезона, а таксама матчы маладзёжнай зборнай Беларусі і ключавыя паядынкі першай лігі. Гэта прадугледжана партнёрскім пагадненнем паміж кампаніяй «Белтэлекам» і Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола».
Хварэйце за любімую каманду на тэлеканале «ЯСНАе TV»!