У «Белтэлекаме» прайшла святочная сустрэча, прысвечаная Дню жанчын

4 сакавіка міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган павіншаваў супрацоўніц арганізацый сістэмы Мінсувязі з Днём жанчын. Упершыню традыцыйная веснавая сустрэча прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі - да анлайн-зносінаў далучыліся супрацоўніцы яшчэ з 19 гарадоў.

У гэтым годзе на святочнае мерапрыемства былі запрошаны таленавітыя дзяўчыны галіны ва ўзросце да 31 года, у тым ліку і нашы калегі з усіх філіялаў.

- Сёння ў арганізацыях сістэмы Мінсувязі працуюць больш за 40 тысяч чалавек, з іх 25 тысяч жанчын. Каля 5 тысяч - гэта моладзь, - адзначыў міністр. - Радуе і той факт, што амаль 1400 жанчын галіны з'яўляюцца шматдзетнымі маці.

Канстанцін Шульган пажадаў удзельніцам сустрэчы моцнага здароўя, выдатнага настрою і новых поспехаў. Міністр таксама выказаў упэўненасць у тым, што маладое пакаленне сувязістаў выдатна праяўляе сябе ў прафесіі.

У святочнай атмасферы ўдзельніцы распавялі аб сваёй працы і захапленнях, задалі міністру пытанні, якія іх цікавяць, а таксама падзяліліся сваімі ідэямі па ўдасканаленні галіны. Нягледзячы на анлайн-фармат, сустрэча атрымалася шчырай і цёплай.

Са святам вясны прысутных павіншавалі таксама генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юры Петручэня і генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч, старшыня  РК Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Ніна Гаўрылава, старшыня Савета па працы сярод жанчын Таццяна Даньшина.

 У мерапрыемстве прынялі ўдзел 25 супрацоўніц кампаніі «Белтэлекам»:

Кацярына Быкоўскіх (філіял «МГТС»);
Дар'я Грывіцкая (філіял «МГТС»);
Анастасія Дыдышка (вытворчасць «Інфармацыйна-разліковы цэнтр»);
Юлія Бабкова (Брэсцкі філіял);
Дар'я Няпрахіна (Мінскі філіял);
Яна Макавецкая (Мінскі філіял);
Марыя Мяжуева (Брэсцкі філіял);
Таццяна Гендэль (Брэсцкі філіял);
Алеся Пастушэнка(Баранавіцкі ЗУЭС Брэсцкага філіяла);
Маргарыта Пятрова (Віцебскі філіял);
Дар'я Кацяева (Віцебскі філіял);
Дынара Самусева (Полацкі ЗУЭС Віцебскага філіяла);
Алена Лаўрыновіч (Глыбоцкі ЗУЭС Віцебскага філіяла);
Наталля Пушкоўская (Аршанскі УЭС Віцебскага філіяла);
Юлія Курыліна (Гомельскі філіял):
Наталля Пятрова (Гомельскі філіял);
Ганна Кулікова (Гомельскі ЗУЭС Гомельскага філіяла);
Вольга Кухарава (Жлобінскі ЗУЭС Гомельскага філіяла);
Дыяна Довгерт (Гродзенскі філіял);
Вераніка Аношка (Гродзенскі ЗУЭС Гродзенскага філіяла);
Кацярына Грыгас (Гродзенскі філіял);
Дар'я Шышла (Магілёўскі філіял);
Яна Прасмыцкая (Магілёўскі філіял);
Марыя Чарапко (Магілёўскі філіял);
Вольга Ранейская (Бабруйскі ЗУЭС Магілёўскага філіяла).

Сардэчна віншуем нашых калег і ўсіх жанчын галіны з  8 Сакавіка. Жадаем вясновага настрою, радасці, дабра, натхнення, шчасця і дабрабыту!

Арганізатарам мерапрыемства выступілі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і Беларускі прафесійны саюз работнікаў сувязі. У 2020 годзе святочная сустрэча аб'яднала шматдзетных маці.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/u-beltelekame-prayshla-svyatochnaya-sustrecha-prysvechanaya-dnyu-zhanchyn