«Белтэлекам» аб'яўляе аб пачатку продажаў тэлевізараў з выгоднай растэрміноўкай
«Белтэлекам» пачынае продаж тэлевізараў у сэрвісных цэнтрах кампаніі. Прыладу JVC з дыяганаллю 43 цалі можна набыць у растэрміноўку на 24 месяца па выгаднай цане. Першапачатковага плацяжу не патрабуецца, а памер чарговай штомесячнай выплаты застанецца нязменным на працягу тэрміну дзеяння дагавора.
- Мы адкрываем новы напрамак дзейнасці і бачым вялікі патэнцыял у развіцці рознічных продажаў, - кажа намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Сяргей Туромша. - Дзякуючы шырокай сетцы сэрвісных цэнтраў нашы абаненты змогуць зрабіць куплю практычна ў любым пункце краіны. Заяўку можна пакінуць у электронным выглядзе на сайце прадпрыемства. Спадзяемся, што пакупнікі ацэняць настолькі зручную і выгадную прапанову. А мы працягнем працаваць над пашырэннем мадэльнага раду і асартыменту тавараў.
На першым этапе «Белтэлекам» прапануе здзейсніць куплю сваім пастаянным абанентам - фізічным асобам, якія больш за год карыстаюцца пакетамі паслуг лінейкі «Сямейны», «ЯСНА» ці паслугамі доступу ў сетку Інтэрнэт (падрабязней тут). Для гэтага неабходна звярнуцца ў сэрвісны цэнтр або аформіць заказ выдалена, запоўніўшы электронную форму. Поўны пералік сэрвісных цэнтраў, у якіх можна набыць тэлевізар, прадстаўлены тут.
Тэлевізар JVC мае дазвол экрана 3840×2160 (4K UHD), падтрымлівае Smart TV. Гэты функцыянал дазваляе падлучыцца да хатняй сеткі або скарыстацца інтэрнэт-сэрвісамі для прагляду фільмаў. Аперацыйная сістэма Googlе Android TV 9 валодае ўсімі перавагамі мабільных прылад: таксама зручная, зразумелая, падтрымлівае розныя прыкладання. З дапамогай «Галасавога пошуку» гледачы могуць даваць каманды тэлевізару праз пульт дыстанцыйнага кіравання.
Атрымаць падрабязную кансультацыю можна ў сэрвісным цэнтры або па кругласутачным тэлефоне 123.