РУП «Белтэлекам» і Гродзенскі філіял прадпрыемства занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару

РУП «Белтэлекам» і Гродзенскі філіял прадпрыемства занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне найлепшых вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2020 годзе сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне тэлекамунікацый.

Усяго па выніках працы за 2020 год вызначаны 65 пераможцаў спаборніцтва. У іх ліку арганізацыі, вядучыя дзейнасць у будаўніцтве; арганізацыі сельскай, рыбнай, лясной гаспадаркі; сферы паслуг (гандлю, сувязі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання, навукі і іншых).

Адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару адбудзецца напярэдадні Свята працы.

Віншуем калег, жадаем новых прафесійных поспехаў!

Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з'яўляецца грамадскім прызнаннем працы грамадзян і калектываў прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і дабрабыт краіны.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/rup-beltelekam-i-grodzenski-filiyal-pradpryemstva-zaneseny-na-respublikanskuyu-doshku